«Газэ́та Слу́ччыны» — пранацысцкая газета, якая выдавалася пад кантролем нямецка-фашысцкіх улад у горадзе Слуцку Мінскай вобласці на беларускай мове з 14 сакавіка 1943 года да 18 чэрвеня 1944 года ў час Вялікай Айчыннай вайны.

Гісторыя Выходзіла раз на тыдзень. Усяго выйшла 66 нумароў. Адказнымі рэдактарамі ў розны час былі Р. Казак, У. С. Клішэвіч, Л. Случанін.

Змест Газета змяшчала матэрыялы (пераклады з нямецкай мовы) пра падзеі на франтах Другой сусветнай вайны і ў свеце ў інтэрпрэтацыі нацысцкай прапаганды. Публікаваліся матэрыялы пра барацьбу акупантаў і мясцовай паліцыі супраць партызан, а таксама антысавецкая і антысеміцкая публіцыстыка.

Крыніцы

Літаратура

Жумарь С. В. Оккупационная периодическая печать на территории Беларуси в годы Великой Отечественной войны (на материалах белорусскоязычных изданий): Автореф. дис. канд. ист. наук. — Мн., 1996.

Катэгорыя:Газеты Беларусі на беларускай мове Катэгорыя:Гісторыя Слуцка Катэгорыя:Культура Слуцка Катэгорыя:Акупацыйны друк Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну