Tygodnik Wileński () — літаратурна-гістарычны часопіс, які выдаваўся ў Вільні на польскай мове ў 1815—1822 гадах.

Гісторыя і змест У 1804 г. выходзіў пад рэдакцыяй В. Ізбіцкага і С. Стравінскага, сяброў віленскага Філаматычнага таварыства. Адноўлены ў 1815 годзе. Заснавальнікамі і рэдактарамі ў розны час былі І. Лялевель, М. Балінскі, І. Шыдлоўскі, М. Альшэўскі. У 1815—1817 гадах выходзіў раз на тыдзень, у 1818—1822 гадах — раз у два тыдні. Фактычна, быў неафіцыйным органам Таварыства шубраўцаў.

У «Тыгодніку Віленскім» адбыўся паэтычны дэбют Адама Міцкевіча (верш «Гарадская зіма», 1818). У выданні таксама друкаваліся арыгінальныя і перакладныя творы ўраджэнцаў і жыхароў Беларусі: А. Адынца, А. Ходзькі, І. Храптовіча, Ф. Булгарына, В. Сянкоўскага. На старонках часопіса быў апублікаваны і беларускі фальклорна-этнаграфічны матэрыял — «Вясельныя абрады вясковага люду ў Мінскай губерні…» І. Шыдлоўскага (1819).

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Часопісы Вільні на польская мове Катэгорыя:Літаратурныя часопісы Беларусі Катэгорыя:Літаратурныя часопісы Літвы Катэгорыя:Літаратурныя часопісы Расійскай імперыі Катэгорыя:Гістарычныя часопісы Беларусі Катэгорыя:Гістарычныя часопісы Літвы Катэгорыя:1815 год у Вільні