Нацыяна́льны інстыту́т спа́дчыны (, NID) — польская дзяржаўная ўстанова культуры, якая падпарадкоўваецца Міністэрству культуры і нацыянальнай спадчыны.

Місіяй інстытута з'яўляецца стварэнне асноў для ўстойлівай аховы культурнай спадчыны шляхам збору і распаўсюджвання ведаў пра помнікі, вызначэння стандартаў іх аховы і кансервацыі, а таксама фарміравання грамадскай свядомасці з мэтай захавання культурнай спадчыны Польшчы для будучых пакаленняў. Інстытут выдае штоквартальны часопіс «Ochrona Zabytków».

Гісторыя Інстытут з'яўляецца правапераемнікам Цэнтра дакументацыі помнікаў (), створанага ў 1962 годзе.

У 2002 годзе ў выніку аб'яднання Цэнтра дакументацыі помнікаў і Цэнтра аховы гістарычнага ландшафту быў створаны Нацыянальны цэнтр даследавання і дакументацыі помнікаў (, KOBiDZ). 1 студзеня 2011 года KOBiDZ змяніў назву на Нацыянальны інстытут спадчыны. У 2024 годзе НІС быў аб'яднаны з Нацыянальным інстытутам кансервацыі помнікаў у адну ўстанову пад той жа назвай.

Інстытут мае тэрытарыяльныя аддзелы ва ўсіх 16 ваяводствах, а таксама палявыя майстэрні ў Тшэбінах, Замасці і парку Мускаў у Ленкніцы.

Дзейнасць Інстытут выконвае наступныя задачы: Вядзе рэестр помнікаў і агульнапольскі ўлік помнікаў. Улічвае археалагічныя даследаванні, якія праводзяцца на тэрыторыі краіны. Маніторыць стан захаванасці помнікаў і аналізуе пагрозы для іх. Распрацоўвае і падтрымлівае агульнапольскую геапрасторавую базу даных аб помніках (у тым ліку партал zabytek.pl). Каардынуе працэдуру надання аб'ектам статусу Помніка гісторыі. Каардынуе працэдуры, звязаныя з унясеннем аб'ектаў у Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, і вядзе Нацыянальны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны. Арганізуе Еўрапейскія дні спадчыны ў Польшчы.

Дырэктары Паўліна Фларыяновіч (2010—2013) Малгажата Разбіцка (2013—2017) Барташ Скальдаўскі (2018—2021) Катажына Залясінска (2022—2024) Марлена Хапах (з 2024)

Крыніцы

Спасылкі

Партал zabytek.pl Старонка Еўрапейскіх дзён спадчыны

Катэгорыя:Арганізацыі Варшавы Катэгорыя:Культурныя арганізацыі Польшчы Катэгорыя:Ахова гісторыка-культурнай спадчыны ў Польшчы