Харунжы новагародскі — ураднік у Новагародскім павеце Вялікага Княства Літоўскага.
Гісторыя пасады Урад харунжага існаваў у зямлі новагародскай ужо 13 чэрвеня 1511 года. Харугва гэтага павета была пялістая (паласатая), у белым полі герб.
У ВКЛ харунжым называлася асоба, якая адказвала за збор павятовага рушэння. Гэты атрад называўся харугвай і быў асобнай баявой адзінкай арміі ВКЛ, меў свой сцяг — харугву. У часы Рэчы Паспалітай харунжы падпарадкоўваўся кашталяну. Урад харунжага ў ВКЛ быў дыгнітарскім (ганаровым)Харунжы // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 714. — ISBN 985-11-0378-0..
Спіс харунжых новагародскіх Спіс складзены на падставе працы «Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy. Tom VI» (2024).
Імя па-беларуску Імя па-польску Пачатак паўнамоцтваў Канец паўнамоцтваў Заўвагі Богуш Bohusz згадваецца ў 1514 Алехна Беліковіч Olechno Bielikowicz 1517Boniecki A., Poczet rodów w Wielkim Księstwie Litewskim w XV i XVI wieku, Warszawa 1887, s. V. пасля 24 лютага 1519 Згадваецца 7 мая 1517 ( 5). 6 мая 1520 года згадваецца як жывы, але ўжо без урада. Міхна Васілевіч Вайніловіч Michno Wasilewicz Wojniłowicz 4 студзеня 1521 пасля 23 мая 1534Lietuvos Metrika. Knyga nr 24 (1540–1544), wyd. A. Dubonis, D. Antanavičius, Vilnius 2023, s. 179, nr 106. Сенька Вайніловіч Sieńko Wojniłowicz згадваецца каля 1534—1535 У 1535 годзе, верагодна, атрымаў палонных з старадубскай вайны. Андрэй Мацкавіч Вайніловіч(пам. да 29 верасня 1567) Andrzej Mackowicz Wojniłowicz 26 лістапада 1551 да 29 верасня 1567 Памёр да 1567 года (падчас попісу войска прысутнічала ўдава). Іван Сямёнавіч Харытановіч(пам. да 30 мая 1570) Iwan Semenowicz Charytonowicz [Obryński] 16 красавіка 1558Lietuvos Metrika. Knyga nr 251 (1555–1558). 37-oji Teismų bylų knyga, wyd. I. Valikonytė, L. Steponavičienė, Vilnius 2010, s. 138, nr 116. да 30 мая 1570 Пісаўся як Абрынскі. Згадваецца ў попісе 1567 года. Жонка — Н. Цянюк (шлюб да 1558). Павел Падарэўскі(пам. 1574/1575) Paweł Podarewski 30 мая 1570 1574/1575 Гаспадарскі дваранін. Атрымаў пасля смерці Івана Харытановіча. Памёр у час бескаралеўя 1574—1575 гадоў. Жонка — Ганна Янаўна Гайко (пам. пасля 22 мая 1580). Ілья Іванавіч Харытановіч(пам. 1593 ці 1594) Ilia Iwanowicz Charytonowicz [Obryński] 15 жніўня 1576 1593/1594 Гаспадарскі дваранін. Абраны на у час бескаралеўя 1574—1575. Атрымаў намінацыю пасля смерці П. Падарэўскага. Памёр падчас адсутнасці караля ў Рэчы Паспалітай. Мікалай Язэпавіч Галаўня Mikołaj Józefowicz Hołownia 1 сакавіка 1595 пасля 1 лістапада 1596 Сяздзіч земскі. Кальвініст(?). Абраны на элекцыі 20 лютага 1594 года. Памёр да 16 жніўня 1600 года. Жонка — Барбара Яраславаўна Солтан (у другім шлюбе за Крыштафам Гарабурдам, суддзёй земскім слонімскім). Юрый Язэпавіч Галаўня Jerzy Józefowicz Hołownia 16 жніўня 1600 пасля 27 сакавіка 1624 Каталік. Пісар скарбовы ВКЛ. Атрымаў намінацыю пасля смерці брата Мікалая. Жонка — Рэіна Кавячынская (пам. 1636, каталічка). Ян Рудаміна-Дусяцкі Jan Rudomina Dusiacki 10 лістапада 1627 25 лютага 1636 Войшчыч браслаўскі, сакратар і дваранін ЯКМ, ляснічы вількійскі. Абраны на элекцыі 3 лістапада 1627 года. Атрымаў на пасаду кашталяна новагародскага. Самуэль Швыкоўскі Samuel Szwykowski 1636? 1637 Падчашы. Тэстамент ад 11 мая 1637 года 20 мая таго ж года. Мацей Міхал Фрацкевіч-Радзімінскі Mateusz Michał Frąckiewicz Radzimiński 3 лютага 1638 16 снежня 1650 Дваранін пакаёвы ЯКМ. Кальвініст. Атрымаў аванс на старосту мазырскага. Жонка — Катажына Абрамовіч (пам. 1654), кашталянка мсціслаўская. Стэфан Фрацкевіч-Радзімінскі(пам. 18 жніўня 1693) Stefan Frąckiewicz Radzimiński 20 лютага 1651 18 жніўня 1693 Дваранін пакаёвы ЯКМ. Кальвініст. Атрымаў намінацыю пасля авансу М. Фрацкевіча-Радзімінскага. У 1673 годзе атрымаў староства слонімскае, захоўваючы харунства. Памёр на пасадзе. Жонкі: 1) Катажына Рагальская (шлюб да 1644, удава Радвана); 2) Мар'яна Дунін-Раецкая (шлюб 4 сакавіка 1663), ваяводзянка менская. Міхал Тызенгаўз Michał Tyzenhauz 12 мая 1698} 9 лютага 1699 Ваяводзіч новагародскі, староста шмельтынскі. Абраны шляхтай як харунжы pro tunc (часовы, на выпадак паспалітага рушэння). Як прыхільнік Сапегаў адхілены шляхтай ад пасады 9 лютага 1699 года. Станіслаў Пшаслаў Незабытоўскі Stanisław Przecław Niezabytowski 10 лютага 1699 каля 1702 Падчашы калішскі. Абраны на месца М. Тызенгаўза. Пацверджаны на ўрадзе ў 1700 і 1701 гадах. Ян Баканоўскі Jan Bakanowski 23 мая 1702 пасля 4 красавіка 1709 Гараднічы. Абраны шляхтай на сейміку насуперак кандыдатуры Тызенгаўза (якога прапаноўвалі ўраднікі). Пацвярджаўся на ўрадзе ў 1705, згадваецца да 1709 года. Станіслаў Ежы Совіч-Корсак Stanisław Jerzy Sowicz Korsak 12 ліпеня 1710 пасля 17 сакавіка 1717 Чэснік і суддзя гродскі. Абраны на гаспадарскім сейміку ў 1711, пацвярджаўся на пасадзе ў 1712, 1714 і 1717 гадах. Пётр Юзаф Совіч-Корсак(нар. 1682) Piotr Józef Sowicz Korsak 10 лютага 1720 каля 1750 Падкаморыч, староста мельніцкі. Нарадзіўся ў 1682 годзе. Абраны на элекцыі 29 жніўня 1719. Тэстамент ад 18 сакавіка 1750 года актыкаваны 22 мая таго ж года. Жонка — Ганна Друцкая-Горская (пам. паміж 26 сакавіка і 9 мая 1745), падкамаранка менская. Ян Пшаслаў Незабытоўскі Jan Przecław Niezabytowski 28 лютага 1765 29 верасня 1777 Староста цэльскі. Абраны на элекцыі 5 лютага 1765. Атрымаў аванс на падкаморага. Жонкі: 1) Барбара Завіша, старосцянка старадубская; 2) Шымонава Забела (шлюб 1785), кашталянава менская. Ян Хрызастом Рдултоўскі(1735 — 11/12 ліпеня 1791) Jan Chryzostom Rdułtowski 29 верасня 1777 11 ліпеня 1791 Падваяводзіч, староста казіміраўскі. Абраны на элекцыі 5 лютага 1777. Памёр на пасадзе. Жонкі: 1) Канстанцыя Булгарын (пам. 1778), харунжанка мазырская(?); 2) Брыгіта Статкевіч (пам. 7 сакавіка 1782), палкоўнікаўна артылерыі ВКЛ; 3) Францішка Ржавуская (нар. 29 студзеня 1765), харунжанка вялікая літоўская (у другім шлюбе за Міхалам Абуховічам, кашталянам менскім). Мікалай Вайніловіч(пам. пасля 16 сакавіка 1816) Mikołaj Woyniłłowicz 7 мая 1792 пасля 16 сакавіка 1816Гербоўнік беларускай шляхты, Т. 3. — Мінск, 2014. — С. 35, 37. Суддзя земскі. Ахрышчаны 10 снежня 1751 года. Абраны на элекцыі 17—18 лютага 1792. Жонка — Людвіка Абуховіч (нар. 1762), падсталянка і падваявадзянка новагародская.
Крыніцы
Літаратура