Багусла́ў Казімі́р Маске́віч (; 1625, в. Сэрвач, Карэліцкі раён — 1683) — беларускі грамадскі дзеяч, пісьменнік-мемуарыст.
Біяграфія Нарадзіўся ў 1625 годзе ў вёсцы Сэрвач. Сын С. І. Маскевіча. Адукацыю атрымаў у Навагрудку.
У 1646—1648 гадах служыў у войску Іераміі Вішнявецкага, з якім у 1647 годзе пабываў у Запарожскай Сечы. У 1650 годзе пакінуў вайсковую службу. Быў ашмянскім маршалкам.
Творчасць Багуслаў Казімір Маскевіч з’яўляецца аўтарам двух «Дыярыушаў» (дзённікаў) на польскай мове. Падзеі ў іх пададзены з феадальна-шляхецкіх пазіцый, хоць аўтар не заўсёды прыхільна ставіцца да магнатаў.
Першы «Дыярыуш» ахоплівае 1643—1649 гады і змяшчае замалёўкі ўкраінскіх стэпаў, апісанні ваенных дзеянняў войскаў І. Вішнявецкага, М. Патоцкага, М. Каліноўскага, Я. Радзівіла супраць Б. Хмяльніцкага на Украіне і Беларусі. Другі «Дыярыуш» апісвае трыумфальнае шэсце рускага ваяводы І. Хаванскага па Беларусі ў пачатку 1660 года і разгром яго войскаў 28 чэрвеня 1660 года аб’яднанымі сіламі літоўскага гетмана П. Сапегі, польскага ваяводы С. Чарнецкага і іншых каля вёскі Палонка Баранавіцкага раёна.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1625 годзе Катэгорыя:Памерлі ў 1683 годзе Катэгорыя:Нарадзіліся ў Карэліцкім раёне Катэгорыя:Удзельнікі вайны Рэчы Паспалітай са Швецыяй 1600—1629 гадоў Катэгорыя:Удзельнікі вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1632—1634 гадоў Катэгорыя:Удзельнікі вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў Катэгорыя:Мемуарысты Вялікага Княства Літоўскага