Будаўнічы новагародскі — ураднік у Новагародскім павеце Вялікага Княства Літоўскага. Наглядаў за ўсімі грамадскімі будынкамі. У вялікіх гарадах будаўнічага выбіралі з членаў магістрата. Апрача нагляду будаўнічы займаўся зборам падаткаў за будынкі.

Спіс будаўнічых новагародскіх Спіс складзены на падставе працы «Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy. Tom VI» (2024).

Імя па-беларуску Імя па-польску Пачатак паўнамоцтваў Канец паўнамоцтваў Заўвагі Станіслаў Міхал Война-Ясянецкі Stanisław Michał Woyna Jasieniecki 23 лютага 1712 пасля 10 мая 1722 Чашніковіч лідскі. Жонка — Яанна Імянінская, мечнікаўная брэсцкая (шлюб да 20 верасня 1711). Базыль Яўхім Сапліца(нар. каля 1703) Bazyli Joachim Saplica 8 верасня 1726 1734 У 1734 годзе атрымаў на пасаду мастаўнічага. Ян Война(пам. да 20 мая 1729) Jan Woyna да 20 мая 1729 Магчыма, тоесная асоба са Станіславам Міхалам Войнам-Ясянецкім. Казімір Алаіз Бародзіч Kazimierz Alojzy Borodzicz 20 мая 1729 пасля 3 лютага 1744 Атрымаў пасля смерці Яна Войны. У 1739 годзе памылкова лічыўся памерлым, з-за чаго на яго пасаду былі намінаваныя іншыя асобы, аднак ён працягваў жыць і займаць урад прынамсі да 1744 года. Дамінік Салмановіч Dominik Salmonowicz 4 лютага 1739 1766 Магчыма, мастаўнічы браслаўскі. Атрымаў намінацыю пасля памылковай весткі пра смерць К. Бародзіча. Хоць Бародзіч быў жывы, Салмановіч усё роўна ўжываў тытул будаўнічага. Тэстамент ад 15 студзеня 1766 года ў Новагародскім гродзе 1 сакавіка таго ж года. Ян Хмялеўскі(пам. да 25 ліпеня 1762) Jan Chmielewski 10 лютага 1739 да 25 ліпеня 1762 Атрымаў намінацыю пасля памылковай весткі пра смерць К. Бародзіча. Хоць Бародзіч быў жывы, Хмялеўскі ўжываў тытул будаўнічага. Жонка — Магдалена Богуш (пам. пасля 7 лютага 1763). Анджэй Тадэвуш Дахновіч-Гаціскі Andrzej Tadeusz Dachnowicz Haciski 15 ліпеня 1758 пасля 19 лютага 1779Гербоўнік беларускай шляхты, Т. 4. — Мінск, 2016. — С. 306. Часта не ўжываў тытула. 3 лютага 1772 абраны дэпутатам Трыбунала як «будаўнічы інфлянцкі». Верагодна, ужываў розныя тытулы. Жонкі: 1) Анжэла (Ангеля?) Харытановіч (шлюб да 15 ліпеня 1758); 2) Барбара Пратасовіч (шлюб да 1771). Юзаф Дунін-Раецкі(пам. да 4 снежня 1778) Józef Dunin Rajecki 20 кастрычніка 1762 да 4 снежня 1778 Магчыма, падстолі валынскі. Атрымаў намінацыю пасля смерці Яна Хмялеўскага (першая намінацыя ад 3 жніўня 1762 была перададзена для подпісу каралю праз Караля Станіслава Радзівіла). Бенедыкт Матусевіч Benedykt Matusewicz згадваецца 30 верасня 1765 Якуб Макарэвіч Jakub Makarewicz згадваецца 13 лістапада 1774 Жонка — Апалонія Гарноўская (шлюб 13 лістапада 1774). Францішак Воўк-Ланеўскі [Franciszek] Wołk [Łaniewski] 4 снежня 1778 пасля 14 мая 1792 Атрымаў намінацыю пасля смерці Юзафа Раецкага (у дакуменце названы толькі як Воўк). Марцін Хмялеўскі(нар. каля 1737/1738) Marcin (Marcjan) Chmielewski 20 красавіка 1781 пасля 1796 Атрымаў намінацыю пасля смерці Юзафа Раецкага (што стварае калізію з намінацыяй Ф. Воўка-Ланеўскага ў 1778 годзе на тое ж месца). Жонка — Зузана Хмялеўская (пам. у ці пасля 1795/1796), дачка навагрудскага будаўнічага. Тадэвуш Пілецкі(нар. каля 1752/1753) Tadeusz Pilecki 20 сакавіка 1794 не прыняў урад Крайчы рэчыцкі. Атрымаў намінацыю (папярэднік не пазначаны), але ўрада не прыняў, бо ў 1795/1796 гадах працягваў тытулавацца крайчым рэчыцкім. Жонка — Тэафіля Ратынская, старосціна сеняўская (пам. у ці пасля 1795/1796).

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Пасады ў Вялікім Княстве Літоўскім