Беларуская канфедэрацыя творчых саюзаў (скарочана БКТС) — грамадскае аб’яднанне творчых саюзаў Беларусі. Створана ў 1992 годзе з мэтай абароны творчых, сацыяльна-эканамічных інтарэсаў і аўтарскіх правоў дзеячаў нацыянальнай культуры і мастацтва.
Гісторыя Канфедэрацыя была створана ў 1992 годзе.
17 лютага 2012 года на справаздачна-выбарчай канферэнцыі новым старшынёй быў абраны рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Барыс Святлоў.
У снежні 2023 года адбылося выніковае пасяджэнне канфедэрацыі, якое правёў старшыня Беларускага саюза мастакоў Глеб Анатолевіч Отчык у якасці старшыні аб’яднання.
Прававы статус З моманту набыцця Беларуссю незалежнасці праца аб’яднанняў дзеячаў культуры і мастацтва стала ацэньвацца з пазіцыі іх сацыяльнай значнасці. У снежні 1999 года быў прыняты Закон Рэспублікі Беларусь «Аб творчых саюзах і творчых работніках», які вызначыў напрамкі дзейнасці грамадскіх аб’яднанняў, іх правы і абавязкі, а таксама асноўныя гарантыі падтрымкі з боку дзяржавы.
Для падтрымкі дзейнасці творчых саюзаў быў прыняты Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 9 ліпеня 2001 года № 374, у адпаведнасці з якім Беларуская канфедэрацыя творчых саюзаў і ўсе творчыя саюзы, якія ўваходзяць у яе склад, былі вызвалены ад выплаты падатку на прыбытак і падатку на дабаўленую вартасць. Гэта паслужыла дадатковым стымулам для развіцця і ўмацавання матэрыяльнай базы арганізацый.
Мэты і задачы Асноўнай задачай канфедэрацыі з’яўляецца абарона творчых, сацыяльна-эканамічных інтарэсаў і аўтарскіх правоў дзеячаў нацыянальнай культуры і мастацтва. Таксама ў задачы ўваходзіць садзейнічанне развіццю творчых саюзаў, вырашэнне пытанняў, звязаных з іх падтрымкай з боку дзяржавы і бізнес-супольнасці, распрацоўка прапаноў па рэфармаванні заканадаўства ў дачыненні да творчай інтэлігенцыі і павышэнне яе статусу ў грамадстве.
На канферэнцыі 2012 года абмяркоўвалася неабходнасць прыняцця нарматыўна-прававых актаў аб дзяржаўнай падтрымцы творчых саюзаў і прапаноўвалася ўвесці адлічэнне 1 % сродкаў ад усіх платных культурна-відовішчных мерапрыемстваў у краіне ў фонд канфедэрацыі. Таксама вылучалася ідэя правядзення Форуму беларускай творчай інтэлігенцыі.
У 2023 годзе асобнае месца ў абмеркаванні занялі пытанні беларуска-кітайскага і беларуска-расійскага культурнага супрацоўніцтва.
Склад У канфедэрацыю ўваходзяць 13 грамадскіх аб’яднанняў: Беларускі саюз архітэктараў Беларускі саюз дызайнераў Беларускі саюз журналістаў Беларускі саюз кінематаграфістаў Беларускі саюз кампазітараў Беларускі саюз тэатральных дзеячаў Беларускі саюз мастакоў Беларускі саюз майстроў народнай творчасці Беларускі саюз музычных дзеячаў Беларускі саюз літаратурна-мастацкіх крытыкаў Беларускі саюз фотамастакоў Беларускі фонд культуры Міжнароднае грамадскае аб’яднанне мастакоў і мастацтвазнаўцаў «Майстар»
Старшыні ?—2012 — ? 2012—? — Барыс Святлоў ?—? — Глеб Отчык (згадваецца ў 2023 годзе)
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Грамадскія аб’яднанні і рухі Катэгорыя:Культурныя арганізацыі Беларусі Катэгорыя:Творчыя саюзы Беларусі Катэгорыя:1992 год у Беларусі