Абразо́к — малая празаічная форма ў беларускай літаратуры, замалёўка са слабаразгорнутым сюжэтам або без яго.
Характарыстыка Для абразка характэрна павышаная вобразна-экспрэсіўная нагрузка слова і больш цеснае адзінства выказвання і настрою.
Гісторыя і разнавіднасці Як асобны від эпасу ўзнік на хвалі ажыўлення рамантызму ў канцы XIX — пачатку XX стагоддзя. Асноўнымі разнавіднасцямі абразка з'яўляюцца: рэалістычна-бытавы — «Пяць лыжак заціркі» З. Бядулі; алегарычна-сімвалічны — «Камень» Я. Коласа; сатырычны — «Сведка» Ф. Багушэвіча.
У сучаснай літаратуры У сучаснай беларускай літаратуры да жанру абразка часта звярталіся М. Стральцоў, Ф. Янкоўскі, А. Карпюк, Я. Брыль, Б. Сачанка і іншыя.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Малыя эпічныя формы Катэгорыя:Літаратурныя жанры Катэгорыя:Беларуская літаратура