Аго́гіка (ад  — «адвод, аднясенне») — у музычным выкананні невялікія адхіленні (запавольванні, паскарэнні) ад тэмпу і метра, падпарадкаваныя мэтам мастацкай выразнасці. Тэрмін быў уведзены нямецкім музыказнаўцам Х. Рыманам у 1884 годзе.

Характарыстыка Гэтыя адхіленні, як правіла, не фіксуюцца ў нотным запісе і не змяняюць значэнне нот, якія ўтвараюць рытмічны малюнак. Сам Рыман лічыў асноўным прынцыпам агогікі павелічэнне працягласці моцных момантаў за кошт слабых, аднак на практыцы нярэдка падаўжаюцца менавіта слабыя долі.

У вакальнай музыцы агогіка садзейнічае гнуткасці і выразнасці выканання, падкрэслівае матыўнае чляненне, гарманічную структуру твора і яго сэнсавы змест.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Тэорыя музыкі Катэгорыя:Музычная тэрміналогія Катэгорыя:Музычная псіхалогія