Го́ркаўскі край (), да 1932 года  Ніжагародскі край () — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка РСФСР, якая існавала ў 1929—1936 гадах. Адміністрацыйны цэнтр — горад Горкі (ада 1932 года — Ніжні Ноўгарад).

Гісторыя Утвораны як Ніжагародскі край 15 ліпеня 1929 года ў выніку аб’яднання Ніжагародскай вобласці, Марыйскай аўтаномнай вобласці, Воцкай аўтаномнай вобласці і Чувашскай АССР.

Першапачаткова тэрыторыя края дзялілася (акрамя нацыянальных аўтаномій) на 7 акруг, якія, у сваю чаргу, дзяліліся на раёны.

23 ліпеня 1930 года ўсе акругі Ніжагародскага края былі скасаваны, а іх раёны падпарадкаваны непасрэдна краявым уладам.

На 1 кастрычніка 1931 года мелася: аўтаномных рэспублік — 1 (Чувашская АССР); аўтаномных абласцей — 2 (Марыйская АВ і Воцкая (Удмурцкая) АВ); раёнаў — 145; сельсаветаў — 3718; гарадоў — 35, у тым ліку вылучаных у самастойныя адміністрацыйна-гаспадарчыя адзінкі — 5 (горад Ніжні Ноўгарад — 350 251 жыхар, горад Іжэўск — 98 205 жыхароў, горад Вятка — 73 534 жыхары, з падпарадкаванымі сельсаветамі — 161 642 жыхары, горад Чэбаксары — 12 246 жыхароў, горад Іашкар-Ала — 7600 жыхароў); рабочых пасёлкаў — 19; сельскіх населеных пунктаў — 41 773.

На 1 студзеня 1931 года насельніцтва края складала 7 753 900 чалавек, у тым ліку 1 066 100 — гарадское (15,9 %), шчыльнасць насельніцтва — 29,1 чал./км², плошча — 266 920 км².

Буйнымі населенымі пунктамі Ніжагародскага края былі таксама: г. Дзяржынск — 37 689 жыхароў; г. Мурам — 26 837 жыхароў; г. Алатыр — 22 680 жыхароў; р. п. Кулябакі — 21 088 жыхароў; г. Арзамас — 21 036 жыхароў; г. Паўлава — 20 632 жыхары.

1 лютага 1932 года УЦВК пастанавіў выключыць Кумёнскі раён з ліку раёнаў Ніжагародскага края. 7 кастрычніка 1932 года ў сувязі з перайменаваннем Ніжняга Ноўгарада ў Горкі, Ніжагародскі край перайменаваны ў Горкаўскі.

7 снежня 1934 года з усходніх і паўночна-ўсходніх раёнаў Горкаўскага края і заходніх раёнаў Свярдлоўскай вобласці была вылучана новая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка — Кіраўскі край з Удмурцкай аўтаномнай вобласцю у тым ліку.

5 снежня 1936 года Горкаўскі край быў падзелены на Горкаўскую вобласць, Чувашскую АССР і Марыйскую АССР, ператвораную з аўтаномнай вобласці.

Адміністрацыйны падзел У 1929—1930 гадах у склад края ўваходзілі Чувашская АССР, Воцкая і Марыйская аўтаномныя вобласці і 7 акруг: Арзамаская, Вяцкая, Кацельніцкая, Мурамская, Ніжагародская, Налінская, Шар’інская.

Кіраўніцтва жнівень 1924 — 20 лютага 1934 — Андрэй Аляксандравіч Жданаў — 1-ы сакратар Ніжагародскага (Горкаўскага) крайкама УКП(б) (з 10 жніўня 1929 года), з 1924 года — адказны сакратар губернскага камітэта УКП(б). 21 лютага 1934 — май 1937 — Эдуард Карлавіч Прамнэк — 1-ы сакратар Горкаўскага краявога — абласнога камітэта партыі.

Узнагароды Ордэн Леніна (1934).

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Гісторыя адміністрацыйнага падзелу Расіі Катэгорыя:Гісторыя рэгіёнаў Расіі Катэгорыя:Адміністрацыйны падзел РСФСР Катэгорыя:З’явіліся ў 1929 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1936 годзе