Юрый Аляксеевіч Праўдзюк (;  — ) — украінскі мастак, заснавальнік музычнага святложывапісу (musical light-painting), міждысцыплінарнага мастацтва, якое аб’ядноўвае музыку, святло і рух. Праўдзюк лічыцца стваральнікам Харкаўскай залы музычнага святложывапісу і мясцовай школы мастакоў-святложывапісцаў.

Біяграфія Праўдзюк пачаў творчую дзейнасць у 1960-я гады, працуючы ў вобласці эксперыментальнай музыкі і візуальнага мастацтва. У 1961—1963 гадах ён удзельнічаў у стварэнні святломузычных кампазіцый, у тым ліку праектаў з выкарыстаннем праекцыяў і дынамічных формаў. ​У 1970—1980-я гады развіваў канцэпцыю «феномену формы-руху». У 1994 годзе апублікаваў артыкул «Musical Light-Painting and the Phenomenon of Form-Movement», дзе апісаў сваю тэхніку сінхранізацыі святла з музыкай.

​Творчасць

У пачатку 1960-х годоў Праўдзюк пачуў пра вынаходніцтва маскоўскага інжынера Канстанціна Леонцьева, якое аб’ядноўвала музыку і святло. Праўдзюк паехаў у Маскву і высветліў, што прылада вынаходніка вельмі аддалена падобна да таго, што ён сабе ўяўляў. Таму, вярнуўшыся ў Харкаў, Праўдзюк пачаў свае эксперыменты. Першыя прыклады святложывапісу ў 1962—1963 гадах ствараліся дома ў Праўдзюка. Арыентырамі для мастака была творчасць Чурлёніса, Кандзінскага, Малевіча.

Даволі хутка навіны пра творчасць мастака распаўсюдзіліся па Харкаву, і Праўдзюку прапанавалі ладзіць свае выставы ў памяшканні Палаца студэнтаў Харкаўскага палітэхнічнага ўніверсітэта. Першы зал святложывапісу ўяўляў сабой невялічкі пакой, абсталяваны экранам і праекцыйнай устаноўкай.

У пачатку 1969 года кампазітар, дырыжор Тэатра оперы і балета Уладзімір Нахабін, які ў 1962—1967 гады быў рэктарам Харкаўскай кансерваторыі, прапанаваў Праўдзюку адчыніць свой павільён у канцэртнай зале атракцыёна «Кола смеху» ў харкаўскім парку імя Горкага. Павільён быў адкрыты ў верасні. Павільён, выдзелены пад залу, быў летняга тыпу, таму канцэрты ў ім праводзіліся з мая па кастрычнік. Зала была адкрыта круглы год для турыстаў, якія прыбывалі праз экскурсійнае бюро горада. Але цікаўнасць да выставы пасля адкрыцця пачала змяншацца. Выратаваў сітуацыю артыкул у газеце «Известия», пасля якой выстава стала мясцовай знакамітасцю, яе паказвалі замежным дэлегацыям.

У 1970-х на месцы павільёна ў парку імя Горкага адкрылася канцэртная зала, а ў Палацы студэнтаў Харкаўскага політэхнічнага інстытута замест канцэртнай залы ўтварылася навучальная студыя. Некаторы час навучэнцы студыі Праўдзюка нават гастралявалі па дамах адпачынку Харкаўскай вобласці.

Канцэрты і выставы ў зале святложывапісу працягваліся прыкладна да 1989 года, калі стала відавочна, што памяшканне патрабуе неадкладнага рамонту (напрыклад, працякаў дах). Але адміністрацыя парка імя Горкага не мела магчымасцей адрамантаваць памяшканне. Пасля шматлікіх зваротаў да чыноўнікаў было прынята рашэнне аб стварэнні Дзяржаўнага тэатра музычнага святлажывапісу. Але яно так і не было рэалізавана на практыцы. Існуючыя памяшканні паступова ўсё больш прыходзілі ў заняпад.

У канцы 1990-х гадоў Праўдзюку паступіла прапанова зрабіць экспазіцыю сваіх твораў у Zimmerli Art Museum (ЗША, штат Нью-Джэрсі). Над стварэннем экспазіцыі працаваў сам мастак, яго жонка Ірына Прышчанка і Аляксандар Найдзін. У склад экспазіцыі ўвайшла аўтарская апаратура Праўдзюка, фільм пра яго і яго працу, а таксама некалькі святложывапісных кампазіцый, якія выконваліся на арыгінальнай апаратуры. Пасля вяртання з ЗША, у 1999 годзе, Праўдзюк захварэў і практычна перастаў працаваць. Памёр ён у 2002 годзе.

Запланаванае яшчэ ў часы СССР адкрыццё Дзяржаўнага тэатру святлажывапісу так і не адбылося, па сутнасці, тэатр існаваў толькі ў праекце і на афіцыйных паперах. Мастакі, якія раней працавалі з Праўдзюком, яго вучні — Наталля Крукоўская, Аляксандар Гук, Аляксандар Аўчыннік, Наталля Кесарава, Алег Снурнікаў, Уладзіслаў Гук, Юлія Гук — пасля смерці мастака арганізавалі асобную арт-групу «Белы тэатр», якая працягвае традыцыі харкаўскага святложывапісу і працуе і дагэтуль.

Спадчына Праўдзюк аказаў уплыў на развіццё светламузыкі і візуальнай музыкі ў Украіне і за мяжой.

Спасылкі

Youtube-старонка Театру святложывапісу (Украіна)

Крыніцы

Катэгорыя:Мастакі Катэгорыя:Мастакі Украіны