Дзяржынскі раённы выканаўчы камітэт — выканаўчы і распарадчы орган мясцовага кіравання базавага тэрытарыяльнага ўзроўню на тэрыторыі Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Падсправаздачны і падкантрольны Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і Мінскаму аблвыканкаму, падсправаздачны таксама Дзяржынскаму раённаму Савету дэпутатаў па пытаннях, аднесеных да яго кампетэнцыіЗакон Республики Беларусь от 4 января 2010 г. № 108-З «О местном управлении и самоуправлении в Республике Беларусь». Агульнае кіраўніцтва дзейнасцю райвыканкама ажыццяўляе Старшыня выканкама. Будынак райвыканкама размешчаны ў цэнтры Дзяржынска, на плошчы Дзяржынскага, 1.

Структура У структуру Дзяржынскага раённага выканаўчага камітэта ўваходзяць: Упраўленне справамі (уключае групу бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці); Упраўленне па сельскай гаспадарцы і харчаванні; Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне (уключае аддзел пенсійнага забеспячэння, аддзел працоўных адносін і сацыяльных выплат; аддзел занятасці насельніцтва размешчаны па вуліцы Якуба Коласа, 4); Упраўленне па адукацыі, спорце і турызме (размяшчаецца ў асобным будынку па вуліцы Кірава, 10); Фінансавы аддзел; Аддзел эканомікі; Аддзел землеўпарадкавання; Аддзел архітэктуры і будаўніцтва; Аддзел жыллёва-камунальнай гаспадаркі; Аддзел ідэалагічнай работы і па справах моладзі; Аддзел культуры; Аддзел арганізацыйна-кадравай работы; Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб; Аддзел запісу актаў грамадзянскага стану (ЗАГС) (размяшчаецца па вуліцы Мінскай, 4а); Юрыдычны сектар; Камісія па справах непаўналетніх.

Старшыні Мікалай Іванавіч Арцюшкевіч (з 2006); Максім Уладзіміравіч Лысенка (сакавік 2021 — чэрвень 2025Максім Лысенка назначаны міністрам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі); Мікіта Ігаравіч Рэут (з 30 чэрвеня 2025).

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Арганізацыі Дзяржынска Катэгорыя:Раённыя выканаўчыя камітэты Мінскай вобласці Катэгорыя:Дзяржынскі раён