Крупскі раённы выканаўчы камітэт — выканаўчы і распарадчы орган мясцовага кіравання базавага тэрытарыяльнага ўзроўню на тэрыторыі Крупскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Падсправаздачны і падкантрольны Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і Мінскаму аблвыканкаму, падсправаздачны таксама Крупскаму раённаму Савету дэпутатаў па пытаннях, аднесеных да яго кампетэнцыіЗакон Республики Беларусь от 4 января 2010 г. № 108-З «О местном управлении и самоуправлении в Республике Беларусь». Агульнае кіраўніцтва дзейнасцю райвыканкама ажыццяўляе Старшыня выканкама. Будынак райвыканкама размешчаны ў цэнтры Крупак, на вуліцы Савецкай, 8.

Старшыні з 2 ліпеня 2025 — Вячаслаў Мікалаевіч Лапатка.

Спасылкі

Катэгорыя:Арганізацыі Крупак Катэгорыя:Раённыя выканаўчыя камітэты Мінскай вобласці Катэгорыя:Крупскі раён