Старадарожскі раённы выканаўчы камітэт — выканаўчы і распарадчы орган мясцовага кіравання базавага тэрытарыяльнага ўзроўню на тэрыторыі Старадарожскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Падсправаздачны і падкантрольны Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і Мінскаму аблвыканкаму, падсправаздачны таксама Старадарожскаму раённаму Савету дэпутатаў па пытаннях, аднесеных да яго кампетэнцыіЗакон Республики Беларусь от 4 января 2010 г. № 108-З «О местном управлении и самоуправлении в Республике Беларусь». Агульнае кіраўніцтва дзейнасцю райвыканкама ажыццяўляе Старшыня выканкама. Будынак райвыканкама размешчаны ў цэнтры Старых Дарог, на вуліцы Пралетарскай, 38.
Структура У структуру Старадарожскага раённага выканаўчага камітэта ўваходзяць: Упраўленне справамі (уключае групу бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці); Упраўленне па сельскай гаспадарцы і харчаванні; Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне (размяшчаецца па вуліцы Савецкай, 24); Упраўленне па адукацыі, спорце і турызме; Аддзел арганізацыйна-кадравай работы; Аддзел эканомікі; Аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі (размяшчаецца па вуліцы Пралетарскай, 31); Фінансавы аддзел; Аддзел землеўпарадкавання; Аддзел запісу актаў грамадзянскага стану (ЗАГС) (размяшчаецца па вуліцы Пралетарскай, 31); Аддзел архітэктуры, будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі; Аддзел унутраных спраў (размяшчаецца па вуліцы Першамайскай, 21); Юрыдычны сектар; Сектар па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб; Падраздзяленне па абароне дзяржаўных сакрэтаў; Камісія па справах непаўналетніх.
Старшыні 18 верасня 2017 — 2022 — Мікалай Мікалаевіч Карповіч; з 13 мая 2022 — Дзмітрый Мікалаевіч Сасіновіч.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Арганізацыі Старых Дарог Катэгорыя:Раённыя выканаўчыя камітэты Мінскай вобласці Катэгорыя:Старадарожскі раён