Уздзенскі раённы выканаўчы камітэт — выканаўчы і распарадчы орган мясцовага кіравання базавага тэрытарыяльнага ўзроўню на тэрыторыі Уздзенскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Падсправаздачны і падкантрольны Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і Мінскаму аблвыканкаму, падсправаздачны таксама Уздзенскаму раённаму Савету дэпутатаў па пытаннях, аднесеных да яго кампетэнцыіЗакон Республики Беларусь от 4 января 2010 г. № 108-З «О местном управлении и самоуправлении в Республике Беларусь». Агульнае кіраўніцтва дзейнасцю райвыканкама ажыццяўляе Старшыня выканкама. Будынак райвыканкама размешчаны ў цэнтры Узды, на вуліцы Савецкай, 22.
Структура У структуру Уздзенскага раённага выканаўчага камітэта ўваходзяць: Упраўленне па сельскай гаспадарцы і харчаванні; Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне; Упраўленне па адукацыі, спорце і турызме; Аддзел арганізацыйна-кадравай работы; Аддзел эканомікі; Аддзел ідэалагічнай работы і па справах моладзі; Аддзел жыллёва-камунальнай гаспадаркі, архітэктуры і будаўніцтва; Аддзел запісу актаў грамадзянскага стану (ЗАГС) (размяшчаецца ў будынку раённага Дома культуры па вуліцы Навіцкага, 9); Аддзел землеўпарадкавання; Фінансавы аддзел (уключае групу бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці); Аддзел унутраных спраў (размяшчаецца па вуліцы Сцяпанава, 15); Юрыдычны сектар; Сектар па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб; Камісія па справах непаўналетніх.
Старшыні з 27 сакавіка 2023 — Дзмітрый Анатолевіч Колас.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Арганізацыі Узды Катэгорыя:Раённыя выканаўчыя камітэты Мінскай вобласці Катэгорыя:Уздзенскі раён