Стаўбцоўскі раённы выканаўчы камітэт — выканаўчы і распарадчы орган мясцовага кіравання базавага тэрытарыяльнага ўзроўню на тэрыторыі Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Падсправаздачны і падкантрольны Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і Мінскаму аблвыканкаму, падсправаздачны таксама Стаўбцоўскаму раённаму Савету дэпутатаў па пытаннях, аднесеных да яго кампетэнцыіЗакон Республики Беларусь от 4 января 2010 г. № 108-З «О местном управлении и самоуправлении в Республике Беларусь». Агульнае кіраўніцтва дзейнасцю райвыканкама ажыццяўляе Старшыня выканкама. Будынак райвыканкама размешчаны ў цэнтры Стоўбцаў, на вуліцы Ленінскай, 45.

Структура У структуру Стаўбцоўскага раённага выканаўчага камітэта ўваходзяць: Упраўленне справамі (уключае групу бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці); Упраўленне па сельскай гаспадарцы і харчаванні; Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне (размяшчаецца па вуліцы Сацыялістычнай, 40); Упраўленне па адукацыі, спорце і турызме (размяшчаецца па вуліцы Сацыялістычнай, 17); Аддзел эканомікі; Аддзел арганізацыйна-кадравай работы; Аддзел ідэалагічнай работы і па справах моладзі; Аддзел культуры (размяшчаецца па вуліцы Сацыялістычнай, 40-4); Аддзел архітэктуры і будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі; Аддзел запісу актаў грамадзянскага стану (ЗАГС) (размяшчаецца па вуліцы Сацыялістычнай, 30); Аддзел землеўпарадкавання (размяшчаецца па вуліцы Сацыялістычнай, 28); Сектар па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб; Юрыдычны сектар; Камісія па справах непаўналетніх.

Старшыні Мікалай Віктаравіч ПархімовічОбида, Дзяніс Сяргеевіч Калясень (2018—2025), Андрэй Міхайлавіч Атрушкевіч (з 30 чэрвеня 2025).

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Арганізацыі Стоўбцаў Катэгорыя:Раённыя выканаўчыя камітэты Мінскай вобласці Катэгорыя:Стаўбцоўскі раён