Мінскі раённы выканаўчы камітэт — выканаўчы і распарадчы орган мясцовага кіравання базавага тэрытарыяльнага ўзроўню на тэрыторыі Мінскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Падсправаздачны і падкантрольны Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і Мінскаму аблвыканкаму, падсправаздачны таксама Мінскаму раённаму Савету дэпутатаў па пытаннях, аднесеных да яго кампетэнцыіЗакон Республики Беларусь от 4 января 2010 г. № 108-З «О местном управлении и самоуправлении в Республике Беларусь». Агульнае кіраўніцтва дзейнасцю райвыканкама ажыццяўляе Старшыня выканкама. Будынак райвыканкама размешчаны ў Мінску, на вуліцы Альшэўскага, 8.
Структура У структуру Мінскага раённага выканаўчага камітэта ўваходзяць: Упраўленне справамі (уключае начальніка ўпраўлення справамі); Упраўленне па сельскай гаспадарцы і харчаванні; Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне; Упраўленне па адукацыі; Фінансавае ўпраўленне; Упраўленне эканомікі; Упраўленне землеўпарадкавання; Упраўленне архітэктуры і будаўніцтва; Юрыдычны аддзел; Аддзел арганізацыйна-кадравай работы; Аддзел гандлю і паслуг; Аддзел жыллёва-камунальнай гаспадаркі (ЖКГ); Аддзел запісу актаў грамадзянскага стану (ЗАГС); Аддзел ідэалагічнай работы і па справах моладзі; Аддзел культуры; Аддзел спорту; Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб; Камісія па справах непаўналетніх; Галоўны бухгалтар.
Старшыні з 30 чэрвеня 2025 — Дзяніс Сяргеевіч Калясень.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Арганізацыі Мінска Катэгорыя:Раённыя выканаўчыя камітэты Мінскай вобласці Катэгорыя:Мінскі раён Катэгорыя:Вуліца Альшэўскага (Мінск)