Пінскі гарадскі выканаўчы камітэт — выканаўчы і распарадчы орган мясцовага кіравання базавага тэрытарыяльнага ўзроўню на тэрыторыі горада Пінска Брэсцкай вобласці Беларусі. Падсправаздачны і падкантрольны Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і Брэсцкаму аблвыканкаму, падсправаздачны таксама Пінскаму гарадскому Савету дэпутатаў па пытаннях, аднесеных да яго кампетэнцыіЗакон Республики Беларусь от 4 января 2010 г. № 108-З «О местном управлении и самоуправлении в Республике Беларусь». Агульнае кіраўніцтва дзейнасцю гарвыканкама ажыццяўляе Старшыня выканкама. Будынак гарвыканкама размешчаны ў цэнтры Пінска, на вуліцы Дняпроўскай Флатыліі, 21.

Структура У структуру Пінскага гарадскога выканаўчага камітэта ўваходзяць: Упраўленне эканомікі; Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне; Упраўленне архітэктуры і горадабудаўніцтва; Фінансавае ўпраўленне; Упраўленне па адукацыі; Аддзел землеўпарадкавання; Аддзел унутраных спраў; Аддзел ідэалагічнай работы і па справах моладзі; Аддзел гандлю і паслуг; Аддзел арганізацыйна-кадравай работы; Аддзел запісу актаў грамадзянскага стану (ЗАГС); Юрыдычны аддзел; Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб; Аддзел жыллёва-камунальнай гаспадаркі; Аддзел культуры; Аддзел спорту і турызму.

Старшыні з 18 чэрвеня 2021 — Валерый Васільевіч Рабкавец.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Арганізацыі Пінска Катэгорыя:Мясцовыя выканаўчыя камітэты Беларусі