Пастаўскі раённы выканаўчы камітэт — выканаўчы і распарадчы орган мясцовага кіравання базавага тэрытарыяльнага ўзроўню на тэрыторыі Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Падсправаздачны і падкантрольны Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і Віцебскаму аблвыканкаму, падсправаздачны таксама Пастаўскаму раённаму Савету дэпутатаў па пытаннях, аднесеных да яго кампетэнцыіЗакон Республики Беларусь от 4 января 2010 г. № 108-З «О местном управлении и самоуправлении в Республике Беларусь». Агульнае кіраўніцтва дзейнасцю райвыканкама ажыццяўляе Старшыня выканкама. Будынак райвыканкама размешчаны ў цэнтры Паставаў, на плошчы Леніна, 25.
Структура У структуру Пастаўскага раённага выканаўчага камітэта ўваходзяць: Упраўленне справамі; Упраўленне па сельскай гаспадарцы і харчаванні; Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне; Аддзел эканомікі; Аддзел землеўпарадкавання; Аддзел архітэктуры і будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі; Аддзел ідэалагічнай работы і па справах моладзі; Аддзел культуры; Аддзел арганізацыйна-кадравай работы; Аддзел па адукацыі; Аддзел спорту і турызму; Аддзел унутраных спраў; Аддзел запісу актаў грамадзянскага стану (ЗАГС); Фінансавы аддзел; Аддзел юрыдычны, па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб; Група бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці.
Старшыні з 12 мая 2017 — Сяргей Васілевіч Чэпік.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Арганізацыі Паставаў Катэгорыя:Раённыя выканаўчыя камітэты Віцебскай вобласці Катэгорыя:Пастаўскі раён