Шкленск (Шклёнск) — вёска на тэрыторыі Гродзенскага раёна, знішчаная разам з жыхарамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.

Знаходзілася за 2 км на поўдзень ад в. Навасёлкі (Азёрскі сельсавет), на 37‑м км шашы Гродна — Астрына. Перад вайной у вёсцы жылі 83 чалавекі.

У час карнай аперацыі 18 ліпеня 1943 года гітлераўцы загубілі (паводле розных крыніц — 67, або 79, або 83 чалавекі, у т. л. 38 дзяцей) і спалілі вёску (17 двароў).

Пасля вайны не адрадзілася. У 1956 годзе на магіле ахвяр фашызму пастаўлены абеліск. Вёска ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».

Спасылкі

Катэгорыя:Вёскі Беларусі, цалкам або часткова знішчаныя нацыстамі