Шаву́лічы — вёска на тэрыторыі Ваўкавыскага раёна, знішчаная разам з жыхарамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.
Знаходзілася за 9 км на поўнач ад г. Ваўкавыск у Ваўкавыскім сельсавеце. Перад вайной у вёсцы жылі 375 чалавек.
У час карнай аперацыі 7 красавіка 1943 года гітлераўцы загубілі 366 жыхароў, у т. л. 123 дзяцяці, разрабавалі маёмасць і спалілі вёску (77 двароў).
Пасля вайны не адрадзілася. У 1954–1967 гадах на магілах ахвяр фашызму ў былых Шавулічах устаноўлены скульптуры партызана і партызанкі, стэла і пліты з імёнамі тых, хто загублены. Вёска ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».
Спасылкі
Катэгорыя:Вёскі Беларусі, цалкам або часткова знішчаныя нацыстамі