Буда-Кашалёўскі раённы выканаўчы камітэт — выканаўчы і распарадчы орган мясцовага кіравання базавага тэрытарыяльнага ўзроўню на тэрыторыі Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Падсправаздачны і падкантрольны Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і Гомельскаму аблвыканкаму, падсправаздачны таксама Буда-Кашалёўскаму раённаму Савету дэпутатаў па пытаннях, аднесеных да яго кампетэнцыіЗакон Республики Беларусь от 4 января 2010 г. № 108-З «О местном управлении и самоуправлении в Республике Беларусь». Агульнае кіраўніцтва дзейнасцю райвыканкама ажыццяўляе Старшыня выканкама. Будынак райвыканкама размешчаны ў цэнтры Буда-Кашалёва, на вуліцы Леніна, 7.
Старшыні з 30 чэрвеня 2025 — Валянцін Антонавіч Ундруль.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Арганізацыі Буда-Кашалёва Катэгорыя:Раённыя выканаўчыя камітэты Гомельскай вобласці Катэгорыя:Буда-Кашалёўскі раён