Жыткавіцкі раённы выканаўчы камітэт — выканаўчы і распарадчы орган мясцовага кіравання базавага тэрытарыяльнага ўзроўню на тэрыторыі Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Падсправаздачны і падкантрольны Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і Гомельскаму аблвыканкаму, падсправаздачны таксама Жыткавіцкаму раённаму Савету дэпутатаў па пытаннях, аднесеных да яго кампетэнцыіЗакон Республики Беларусь от 4 января 2010 г. № 108-З «О местном управлении и самоуправлении в Республике Беларусь». Агульнае кіраўніцтва дзейнасцю райвыканкама ажыццяўляе Старшыня выканкама. Будынак райвыканкама размешчаны ў цэнтры Жыткавічаў, на вуліцы Энгельса, 3.
Структура У структуру Жыткавіцкага раённага выканаўчага камітэта ўваходзяць: Упраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання; Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне; Фінансавы аддзел; Аддзел эканомікі; Аддзел адукацыі; Аддзел жыллёва-камунальнай гаспадаркі, архітэктуры і будаўніцтва; Аддзел землеўпарадкавання; Аддзел ідэалагічнай работы і па справах моладзі; Аддзел арганізацыйна-кадравай работы; Сектар культуры; Сектар спорту і турызму; Сектар па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб; Аддзел запісу актаў грамадзянскага стану (ЗАГС); Служба «адно акно»; Дзяржаўная ўстанова «Жыткавіцкі раённы архіў».
Старшыні з 13 кастрычніка 2025 — Уладзімір Пятровіч Антоненка.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Арганізацыі Жыткавічаў Катэгорыя:Раённыя выканаўчыя камітэты Гомельскай вобласці Катэгорыя:Жыткавіцкі раён