Гомельскі раённы выканаўчы камітэт — выканаўчы і распарадчы орган мясцовага кіравання базавага тэрытарыяльнага ўзроўню на тэрыторыі Гомельскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Падсправаздачны і падкантрольны Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і Гомельскаму аблвыканкаму, падсправаздачны таксама Гомельскаму раённаму Савету дэпутатаў па пытаннях, аднесеных да яго кампетэнцыіЗакон Республики Беларусь от 4 января 2010 г. № 108-З «О местном управлении и самоуправлении в Республике Беларусь». Агульнае кіраўніцтва дзейнасцю райвыканкама ажыццяўляе Старшыня выканкама. Будынак райвыканкама размешчаны ў Гомелі, на вуліцы Ільіча, 51а.
Структура У структуру Гомельскага раённага выканаўчага камітэта ўваходзяць: Аддзел ідэалагічнай працы і па справах моладзі; Аддзел культуры; Аддзел адукацыі; Аддзел спорту і турызму; Упраўленне па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне; Упраўленне земляўпарадкавання; Аддзел жыллёва-камунальнай гаспадаркі; Аддзел запісу актаў грамадзянскага стану (ЗАГС); Аддзел унутраных спраў Гомельскага райвыканкама (АУС); Упраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання; Аддзел архітэктуры і будаўніцтва; Фінансавы аддзел.
Старшыні Маёраў Уладзімір Сяргеевіч (1999—2009) Сітніца Аляксандр Міхайлавіч (2009—2018) Алексіна Алена Іванаўна (2018—2020) Ермаліцкі Сяргей Уладзіміравіч (2020—2023) Козел Дзмітрый Іванавіч (28 сакавіка 2023 — кастрычнік 2025) Новікаў Аляксандр Аляксандравіч (з кастрычніка 2025)
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Арганізацыі Гомеля Катэгорыя:Раённыя выканаўчыя камітэты Гомельскай вобласці Катэгорыя:Гомельскі раён Катэгорыя:Вуліца Ільіча (Гомель)