Георгій Пятровіч Кісялёў (, Антрацыт, Луганская вобласць, Украіна — , ) — беларускі мастак.

Біяграфія Скончыў аддзяленне прыкладной графікі Харкаўскага мастацкага вучылішча (1959), Львоўскі інстытут прыкладнога і дэкаратыўнага мастацтва (1966). Галоўны мастак горада Віцебска (1967—1973), галоўны мастак віцебскіх вытворча-мастацкіх майстэрняў (1973—1992). Член Беларускага саюза мастакоў (1975). Жыў у Віцебску.

Працаваў у розных відах і тэхніках станковай і прыкладной графікі, у галіне шрыфта, жывапісу, медальернага мастацтва. Цэнтральнае месца належыць аўталітаграфіі, лінагравюры, афорту, гравюры на кардоне з манатыпіяй.

Сярод работ: гравюры і малюнкі «Першая Айчынная вайна» (1987), трыпціхі «Нябачны свет» (1954—2005), «Віцебск і Віцебшчына» (1967—1995), «Тыл. Дзеці вайны» (1987-84), «Ой, рана на Івана» (1980-81), «Вадохрышча» (1988), «Лятуння» (1995-98), паліптыхі «Набат» (1981), «Імкненне» (1981), серыі «У краі блакітных азёр» (1954—2005), «Маё поле» (1970-80), прысвечаныя Героям Савецкага Саюза, якія абаранялі Віцебшчыну (1985), гісторыі Бешанковіцкага раёна (1986), «Сувеніры — знакі Задыяка» (1994-95); акварэлі «Зіма» (1974), «Лучоса» (1974), «Тулава» (1974), «Макі» (1975), «Лён» (1975), «Стары горад» (1988); медалі, значкі (прысвечаныя гісторыі Віцебска (1978—2002), экслібрысы (больш за 500; 1951—2006) і інш. Аўтар жывапісных кампазіцый «Віцебск. Гарадскі пейзаж» (1967), «Хлеб, соль» (1971), «Першы трамвай» (1998).

Літаратура Цыбульский, М. Л. Киселев Георгий Петрович / М. Л. Цыбульский // Регионы Беларуси : энцикл. : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова (гл. ред.) [и др.]. — Мн. : Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2010. — Т. 2 : Витебская область. Кн. 1. — С. 486.

Катэгорыя:Мастакі Беларусі