Брацкая магіла (1941—1944) — ваеннае пахаванне ў в. Рэчкі (Крывасельскі сельсавет), знаходзіцца ў скверы.
У ёй пахаваны 79 воінаў Чырвонай Арміі і партызан. У 1957 г. на магіле пастаўлены абеліск. Помнік таксама ўшаноўвае памяць 43 землякоў, што загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.
На абеліску змешчаны мемарыяльныя дошкі з устаноўленымі прозвішчамі загінуўшых. Тэрыторыя вакол помніка добраўпарадкавана, забрукавана пліткай. Перад помнікам зроблены невялікі кветнік.
Спасылкі
heritage.gov.by
Катэгорыя:Брацкія магілы Беларусі Катэгорыя:Рэчкі (Крывасельскі сельсавет)