Брэсцкі раённы Савет дэпутатаў — прадстаўнічы дзяржаўны орган і асноўнае звяно сістэмы мясцовага самакіравання на тэрыторыі Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. З’яўляецца юрыдычнай асобай. Падсправаздачны ў сваёй дзейнасці грамадзянам і адказны перад імі. У сваю чаргу Савету па пытаннях, аднесеных да яго кампетэнцыі, падсправаздачны Брэсцкі раённы выканаўчы камітэтЗакон Республики Беларусь от 4 января 2010 г. № 108-З «О местном управлении и самоуправлении в Республике Беларусь».
Статус і парадак абрання Савет з’яўляецца выбарным органам. Дэпутаты Савета абіраюцца грамадзянамі раёна на аснове ўсеагульнага, свабоднага, роўнага і прамога выбарчага права пры таемным галасаванні тэрмінам на 5 гадоў. Выбары праводзяцца ў адзіны дзень галасавання.
Паўнамоцтвы Савета пачынаюцца з дня адкрыцця першай пасля выбараў сесіі і захоўваюцца да адкрыцця першай сесіі Савета новага склікання.
Дзейнасць і структура Дзейнасць Савета ажыццяўляецца праз сесіі (якія склікаюцца не радзей як адзін раз у квартал), працу органаў Савета, а таксама праз рэалізацыю дэпутатамі сваіх паўнамоцтваў. Савет арганізуе сваю працу на аснове рэгламенту.
Прэзідыум Для арганізацыі працы Савета ствараецца Прэзідыум, у склад якога ўваходзяць старшыня Савета, намеснік старшыні і старшыні пастаянных камісій.
Пастаянныя камісіі Для папярэдняга разгляду і падрыхтоўкі пытанняў, а таксама арганізацыі кантролю за выкананнем рашэнняў, з ліку дэпутатаў ствараюцца пастаянныя камісіі. У Брэсцкім раённым Савеце дэпутатаў XXIX склікання дзейнічаюць 5 пастаянных камісій: па пытаннях законнасці Савета, аховы грамадскага парадку, захавання правоў і свабод грамадзян; па пытаннях бюджэту і сацыяльна-эканамічнага развіцця; па аграрных пытаннях, ахове навакольнага асяроддзя і экалогіі; па пытаннях працы мясцовага кіравання і самакіравання; па пытаннях сацыяльна-культурнай сферы і сацыяльнай абароны насельніцтва.
Кампетэнцыя У адпаведнасці з артыкулам 17 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні», да выключнай кампетэнцыі Савета адносяцца: зацвярджэнне праграм сацыяльна-эканамічнага развіцця, мясцовага бюджэту і справаздачы аб яго выкананні; вызначэнне парадку кіравання і распараджэння камунальнай уласнасцю; усталяванне мясцовых падаткаў і збораў; прызначэнне мясцовых рэферэндумаў; зацвярджэнне на пасадзе старшыні Брэсцкага раённага выканаўчага камітэта.
Таксама Савет удзельнічае ў рэалізацыі грамадзянскіх ініцыятыў, накіраваных на паляпшэнне якасці жыцця насельніцтва.
Склад
29-е скліканне
Выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў 29-га склікання адбыліся ў адзіны дзень галасавання 25 лютага 2024 года. У Брэсцкі раённы Савет дэпутатаў было абрана 28 дэпутатаў.
Старшыні з 2018 года — Уладзімір Міхайлавіч Хвацік.
Крыніцы
Спасылкі Старонка раённага Савета дэпутатаў на сайце Брэсцкага раённага выканаўчага камітэта
Катэгорыя:Арганізацыі Брэста Катэгорыя:Раённыя Саветы дэпутатаў Брэсцкай вобласці Катэгорыя:Брэсцкі раён