Калішскі ўніверсітэт імя Прэзідэнта Станіслава Вайцяхоўскага () — польская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая знаходзіцца ў горадзе Каліш.

Агульная характарыстыка Гісторыя ВНУ пачалася 15 ліпеня 1999 года з утварэння дзяржаўнай вышэйшай прафесійнай школы. З самага пачатку ВНУ арыентавалася на практычную адукацыю. У 2007–2015 гадах установа штогод займала першыя месцы ў агульнапольскім рэйтынгу часопіса «Perspektywy» і газеты «Rzeczpospolita» сярод дзяржаўных вышэйшых прафесійных навучальных устаноў. Важным этапам развіцця стаў 2020 год, калі ўстанова была адзінай у Польшчы дзяржаўнай вышэйшай прафесійнай школай з правам прысваення навуковай ступені доктара ў дзвюх навуковых дысцыплінах. Гэта дазволіла пераўтварыць яе ў Калішскую акадэмію , а затым у 2023 годзе — ў Калішскі ўніверсітэт. Установа названаня ў гонар Прэзідэнта Другой Польскай Рэспублікі Станіслава Вайцяхоўскага.

Структура Факультэт права Факультэт медыцыны і навук аб здароўі Факультэт сацыяльных навук Політэхнічны факультэт Медыка-сацыяльна-тэхнічны факультэт (філіял ва Ужэсні)

Крыніцы

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўніверсітэта

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з польскай мовай навучання Катэгорыя:1999 год у Польшчы