Мардо́ўская Аўтано́мная Саве́цкая Сацыялісты́чная Рэспу́бліка (, , ) — аўтаномная рэспубліка ў складзе РСФСР, якая існавала пад гэтай назвай з 20 снежня 1934 па 25 снежня 1993 года. Сталіца — горад Саранск.
Гісторыя Мардоўская Аўтаномная Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка створана 20 снежня 1934 года пераўтварэннем з Мардоўскай аўтаномнай вобласці ў складзе Куйбышаўскага края.
Пасля пераўтварэння Куйбышаўскага края ў Куйбышаўскую вобласць, Мардоўская АССР выйшла са складу вобласці і стала самастойным суб'ектам РСФСР.
7 снежня 1990 года, падчас парада суверэнітэтаў у СССР, на сесіі Вярхоўнага Савета МАССР была прынята Дэкларацыя аб дзяржаўна-прававым статусе рэспублікі і Мардоўская АССР была перайменавана ў Мардоўскую ССР. 24 мая 1991 года З'ездам народных дэпутатаў РСФСР было ўнесена адпаведнае змяненне ў арт. 71 Канстытуцыі РСФСР.
31 сакавіка 1992 года Мардоўская ССР з іншымі рэспублікамі Расіі падпісвае Федэратыўны дагавор.
25 снежня 1993 года ўступіла ў сілу Канстытуцыя Расійскай Федэрацыі, у адпаведнасці з якой рэспубліка была перайменавана ў Рэспубліку Мардовія. 25 студзеня 1994 года адпаведныя рашэнні былі прыняты і Вярхоўным Саветам рэспублікі.
У філатэліі
Крыніцы
Спасылкі Рэспубліка Мардовія. Гісторыя Аб Рэспубліцы Мардовіі
Катэгорыя:Аўтаномныя рэспублікі РСФСР Катэгорыя:XX стагоддзе ў Мардовіі Катэгорыя:З’явіліся ў 1934 годзе ў Расіі Катэгорыя:Адміністрацыйныя адзінкі, утвораныя ў 1934 годзе Катэгорыя:Адміністрацыйныя адзінкі, скасаваныя ў 1993 годзе