Надзе́я Апало́наўна Азарэ́віч (па сцэне Азарэвіч 1-я, па мужу Навіцкая; каля 1802, Санкт-Пецярбург — ?) — артыстка балета і драмы, прадстаўніца тэатральнай дынастыі Азарэвічаў.
Біяграфія Пазашлюбная дачка артысткі балета Кацярыны Лук’янаўны Азарэвіч і дырэктара Імператарскіх тэатраў А. А. Майкава.
Вучылася ў імператарскім тэатральным вучылішчы ў балетным класе і ў так званай маладой трупе драматурга і тэатральнага дзеяча А. Шахаўскога.
У 1821—1827 гадах выступала на пецярбургскай сцэне. Славілася як першая пантамімная танцоўшчыца (выступала ў балетах Агюста і Ш. Дзідло).
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1802 годзе Катэгорыя:Артысты балета XIX стагоддзя Катэгорыя:Артысты балета Расійскай імперыі