У канцы студзеня 2026 года ў ЗША пачаліся пратэсты супраць міграцыйнай палітыкі адміністрацыі Дональда Трампа.

Ход падзей У час свайго другога прэзідэнцкага тэрміну Дональд Трамп узмацніў барацьбу з нелегальнай іміграцыяй, разгарнуўшы масавыя дэпартацыі нелегалаў і пашырыўшы паўнамоцтвы Іміграцыйнай і мытнай службы (ІМС).

23 студзеня 2026 года ў Мінесоце прайшоў усеагульны страйк у знак пратэсту супраць дэпартацый мігрантаў і забойства Рэнэ Гуд. На наступны дзень сітуацыя абвастрылася з-за забойства Алекса Прэці супрацоўнікамі мытнай і памежнай службы.

26 студзеня студэнцкія саюзы Універсітэта Мінесоты заклікалі да новай Усеагульнай забастоўкі, прызначанай на 30 студзеня, як адказ на забойства Алекса Прэці. Арганізатары заявілі пра наступныя патрабаванні: Неадкладны вывад супрацоўнікаў федэральных службаў іміграцыі і мытнага кантролю і мытнай аховы ЗША з Мінесоты. Крымінальны пераслед і юрыдычная адказнасць супрацоўнікаў паліцыі, якія маюць дачыненне да смерці Гуда і Прэці. Пакончыць з тым, што арганізатары называюць інстытуцыянальным нейтралітэтам, з пашырэннем абароны замежных студэнтаў і студэнтаў-імігрантаў ва ўніверсітэцкай сістэме. Пратэстоўцы таксама заеатрабавалі скасавання ІМС.

30 студзеня прайшлі акцыі на вуліцах Лос-Анджэлеса, Мінеапаліса, Вашынгтона, Нью-Ёрка і Сан-ФранцыскаТысячи американцев вышли на митинги против иммиграционной службы.

Гл. таксама Пратэсты ў Лос-Анджэлесе (2025)

Крыніцы

Катэгорыя:Студзень 2026 года Катэгорыя:Пратэсты 2026 года Катэгорыя:2026 год у ЗША Катэгорыя:Акцыі пратэсту ў ЗША