Леанід Рыгоравіч Пятроўскі () — савецкі военачальнік, генерал-лейтэнант (1941), удзельнік баёў на Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну.
Біяграфія Сын Р. І. Пятроўскага. З 1917 у Чырвонай гвардыі, з 1918 года ў Чырвонай Арміі. Скончыў Акадэмію РСЧА (1922). У маі—снежні 1937 года камандзір корпуса ў БВА.
У 1938—40 гады быў звольнены з Чырвонай Арміі, выключаны з ВКП(б).
У Вялікую Айчынную вайну 63-і стралковы корпус на чале з Л. Пятроўскім правёў Рагачоўска-Жлобінскую аперацыю (1941). Пры прарыве з акружэння смяротна паранены.
Пахаваны ў в. Старая Рудня (Жлобінскі раён) на магіле пастаўлены помнік.
Воінскія званні
Камдыў (26.11.1935)Постановление СНК СССР № 2484 от 26.11.1935; Камкор (28.11.1937)Постановление СНК СССР № 01158 от 28.11.1937; Генерал-лейтэнант (31.07.1941)Постановление СНК СССР № 1914 от 31.07.1941.
Узнагароды
Ордэн Чырвонага Сцяга (22.02.1938Указ Президиума Верховного Совета СССР от 22 февраля 1938 года.). Ордэн Чырвонай Зоркі (28.12.1936). Ордэн Айчыннай вайны I ступені (6.05.1965, пасмяротна)Информация о награждении в ОБД «Память народа».. Юбілейны медаль «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі» (22.02.1938). Званне «Ганаровы грамадзянін горада Жлобін» (прысвоена красавік 1999 года).
Памяць
Адна з вуліц Жлобіна названая ў гонар Л. Г. Пятроўскага. На месцы гібелі Л. Г. Пятроўскага ўсталяваны памятны знак. Брацкая магіла, у якой у тым ліку пахаваны Пятроўскі Л. Г., і пастамент з бюстам Пятроўскаму Л. Г. у вёсцы Старая Рудня Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Імя Л. Г. Пятроўскага прысвоена вуліцы ў вёсцы Старая Рудня Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. У ліпені 2023 года ў Жлобіне адкрыты мурал генералу Л. Г. Пятроўскаму.
У кіно У фільме 1985 года «Бітва за Маскву» (фільм 1 («Агрэсія»), 2 серыя) вобраз военачальніка ўвасобіў народны артыст СССР Ю. В. Якаўлеў. Гэтыя ж кадры ў перамантаваным выглядзе ўвайшлі ў тэлесерыял «Трагедыя стагоддзя» (1993).
Таксама паказаны ў міні-серыяле «Апошні бронецягнік» (2006).
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
85 лет контрудару 63-го стрелкового корпуса на Днепре: подвиг генерала Леонида Петровского. Гомельская праўда.