Вясновыя карагоды ў Пінкавічах — традыцыйны каляндарна-абрадавы комплекс, які выконваюць жыхары вёскі Пінкавічы (Пінскі раён, Брэсцкая вобласць, Беларусь). Абрад прымеркаваны да велікоднага перыяду і ўключае карагодныя шэсці, абрадавыя гульні і песні, якія сімвалізуюць сустрэчу вясны і канчатковае развітанне з зімою. Традыцыя захоўваецца мясцовай супольнасцю і прайшла экспертызу для надання статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь як аб’ект нематэрыяльнай культурнай спадчыныПладунова, Т. Вясновыя карагоды ў вёсцы Пінкавічы Пінскага раёна Брэсцкай вобласці (з вопыту экспертнага заключэння на прапанову аб наданні статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці).
Гісторыя Традыцыя мае глыбокія карані і звязана з старажытнымі аграрнымі культамі. Даследчыкі адзначаюць, што падобныя абрады (карагоды-«танкі», «праводы зімы») былі характэрныя для ўсяго Заходняга Палесся, аднак у Пінкавічах яны захавалі архаічныя рысы — як у музычна-вакальнай манеры («галасны» спеў), так і ў драматургіі дзеяння. У 1990—2000-я гады ключавую ролю ў захаванні традыцыі адыгралі мясцовыя жыхары, якія аб’ядналіся вакол фальклорна-этнаграфічнага калектыву «Крыніцы» і дзіцячай групы «Крынічанька» пры сельскім Доме культуры. Дзякуючы іх дзейнасці абрад штогод узнаўляецца ў аўтэнтычнай форме. Лідэрамі і ахоўнікамі традыцыі з’яўляюцца этнафор Ксенія Даніловіч (1933 г.н.), дырэктар СДК Таццяна Максімчук і мастацкі кіраўнік Ігар Няхайба.Мажэйка З. Каляндарна-песенная культура Беларусі : Вопыт сістэмна-тыпалагічнага даследавання. — Мінск : Навука і тэхніка, 1985. — 245 с. * У 2019 годзе па ініцыятыве мясцовых жыхароў і пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь была праведзена экспертыза для магчымага ўключэння элемента «Вясновыя карагоды ў Пінкавічах» у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Экспертызу праводзіла этнамузыколаг Таццяна Пладунова пры ўдзеле спецыялістаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў.
Апісанне Вясновыя карагоды ў Пінкавічах праводзяцца ў тры ключавыя дні, прывязаныя да праваслаўнага календара: у першы дзень Вялікадня; у Праводную нядзелю (сёмы дзень пасля Вялікадня); у панядзелак пасля Праводнай нядзелі, калі здзяйсняецца цэнтральны абрад — «Праводы зімы».Пладунова Т. Сацыяльная значнасць каляндарна-абрадавых святкаванняў у сучасным грамадстве // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі. — Мінск : Права і эканоміка, 2020. — Вып. 27. — С. 327—331. *
Удзельнікі У абрадзе бяруць удзел жыхары вёскі ўсіх узростаў. Асноўнымі дзеючымі асобамі з’яўляюцца ўдзельніцы калектыву «Крыніцы» — жанчыны старэйшага і сярэдняга пакалення, якія перадаюць свае веды моладзі, што ўваходзіць у групу «Крынічанька». Абрад падтрымліваецца як унутры сем’яў, так і дзякуючы дзейнасці Дома культуры.
Ход абраду «Праводы зімы» Кульмінацыя свята ў панядзелак уключае наступныя этапы: # Збор удзельнікаў і выкананне крутавых карагодаў («Траўка-мураўка», «Мак», «Каліна», «Проса», «Скача верабейка» і інш.) на пачатку вёскі (ля музея Якуба Коласа) і на скрыжаваннях. Шэсце «танкамі» (радамі) да ракі пад песню «Да праводзіма зіму». # Рытэальны бег з разрываннем сімвалічных «путей зімы», нацягнутых праз вуліцу. # Выход да ракі і варажба на доўгіх сцяблінах травы (на ўраджай ільну). # Вяртанне ў вёску з выкананнем троіцкіх і кустовых песень, якія сімвалізуюць пераход да новага земляробчага сезона. # Завяршэнне свята агульнай трапезай з выкананнем неабрадавых песень.'Пладунова Т. Вясновыя карагоды ў вёсцы Пінкавічы Пінскага раёна Брэсцкай вобласці (з вопыту экспертнага заключэння на прапанову аб наданні статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці).</ref> Этнаграфічныя асаблівасці Даследчыкі падкрэсліваюць архаічны сімвалізм дзеяння: кругавы карагод сімвалізуе рух сонца, а шэсце-працэсія ўяўляе сабой ахоўны абход прасторы. Выгнанне зімы за межы вёскі звязана са старажытнымі ўяўленнямі аб неабходнасці ачысціць свет жывых ад усяго аджылага. Музычна-вакальная традыцыя Пінкавіч характарызуецца як «галасны» (гучны, звонкі) тып спеваў. Выкананне на адкрытым паветры адрозніваецца моцнай падачай гуку, выкарыстаннем акустыкі прыроднага ландшафту. Гэтыя песні адносяць да «жанраў рухальнай дынамікі», дзе вакал непарыўна звязаны з актыўным рухам. Значэнне Для мясцовай супольнасці вясновыя карагоды выконваюць сацыяльна-кансалідацыйную, эстэтычную і духоўную функцыі, фарміруючы пачуццё сувязі з продкамі і падтрымліваючы нацыянальную ідэнтычнасць. У апошнія гады на свята прыязджаюць госці з іншых рэгіёнаў Беларусі, а таксама даследчыкі фальклору.<ref>'Пладунова Т. Вясновыя карагоды ў вёсцы Пінкавічы Пінскага раёна Брэсцкай вобласці (з вопыту экспертнага заключэння на прапанову аб наданні статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці).
Крыніцы
Літаратура Пладунова Т. Вясновыя карагоды ў вёсцы Пінкавічы Пінскага раёна Брэсцкай вобласці (з вопыту экспертнага заключэння на прапанову аб наданні статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці). Мажэйка З. Каляндарна-песенная культура Беларусі : Вопыт сістэмна-тыпалагічнага даследавання. — Мінск : Навука і тэхніка, 1985. — 245 с. * Пладунова Т. Сацыяльная значнасць каляндарна-абрадавых святкаванняў у сучасным грамадстве // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі. — Мінск : Права і эканоміка, 2020. — Вып. 27. — С. 327—331. * Традыцыйная мастацкая культура беларусаў. У 6 т. Т. 4. Брэсцкае Палессе. У 2 кн. / ідэя і агульн. рэд. Т. Варфаламеевай. — Мінск : Выш. шк., 2008—2009. Катэгорыя:Культура Пінскага раёна Катэгорыя:Пінкавічы Катэгорыя:Беларускія абрады і звычаі