Эпентэ́за ( — устаўка) — узнікненне ў сярэдзіне слова (пераважна ў выніку дысіміляцыі) дадатковага неэтымалагічнага гука (зычнага ці галоснага); адзін з відаў камбінаторных змяненняў гукаў.

Узнікае пры засваенні запазычанняў з неўласцівымі роднай мове спалучэннямі гукаў. У беларускай мове ў ролі эпентэзы найчасцей выступаюць зычныя [в], [й]. З дапамогай эпентэзы [в] утварыліся словы Лявон, Ларывон, какава, радзіва. Эпентэза [й] вельмі пашырана ў запазычаных словах пры збегу галосных [іо], [іэ], [іа]: аксі[йо]ма, рады[йо], клі[йэ]нт, ды[йе]та, бі[йа]логія, хімі[йа].

Зрэдку эпентэза трапляецца ў дыялектнай мове паміж зычнымі : параўнайце, дыялектнае страмніца і літаратурнае сарамніца. Галосныя эпентэзы [е], [а] ці больш зрэдукаваны гук [ъ] з’яўляюцца ў шэрагу канцавых спалучэнняў зычных для больш лёгкага іх вымаўлення: рубель (), вецер (), журавель, мет[а]р або мет[ъ]р, спектакль або спектак[ъ]ль і г.д.

Гл. таксама Дыярэза Метатэза Пратэза

Крыніцы

Катэгорыя:Фанетычныя змены