Дыярэ́за ( — падзеленасць) — з’ява, процілеглая эпентэзе, заключаецца ў выпадзенні асобных гукавых элементаў у выніку асіміляцыі або дысіміляцыі.
У беларускай лінгвістыцы дыярэзу часцей называюць спрашчэннем груп зычных [здн], [стн], [рдц], [рдн], [слн], [згн] і г. д.: позна, абласны, сэрца, міласэрны, наўмысны, бразнуць і г. д. У дыялектнай мове дыярэза назіраецца і паміж галоснымі, у выніку чаго два аднолькавыя галосныя апынаюцца побач: вясёлаа — літаратурнае вясёлая, годнаа — літаратурнае годная і г. д.
Гл. таксама Гаплалогія
Крыніцы
Катэгорыя:Фанетычныя змены