Ганна Сямёнаўна Шчэцька, у дзявоцтве — Шыдлоўская () — беларуская цялятніца, дэпутат Вярхоўнага Савета БССР. Герой Сацыялістычнай Працы (1966).
Біяграфія Нарадзілася 16 жніўня 1937 года на хутары Бераснёўка каля в. Сцяцкі Стаўбцоўскага павета Навагрудскага ваяводства Польскай Рэспублікі (цяпер — Стаўбцоўскі раён Мінскай вобласці)Шидловская Анна Семёновна у шматдзетнай сялянскай сям’і.
Пасля заканчэння Заямнаўскай сямігадовай школы ў 1954 годзе пачала працаваць паляводам у сельскагаспадарчай арцелі (пазней — калгас «Чырвоны Кастрычнік» Стаўбцоўскага раёна). Са студзеня 1959 года — цялятніца, аператар па адкорме буйной рагатай жывёлы гэтага ж калгаса.
У 1963 годзе ўступіла ў КПСС.
За гады сямігодкі (1959—1965) дабілася высокіх вынікаў у вырошчванні цялят. Сярэднясутачнае прыбаўленне склала 960 грам. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 сакавіка 1966 года ўдастоена звання Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і залатога медаля «Серп і Молат».
Выбіралася дэпутатам Заямнаўскага сельскага, Мінскага абласнога Савета дэпутатаў. Дэпутат Вярхоўнага Савета Беларускай ССР 10-га склікання (1980—1985). Выбіралася членам бюро Стаўбцоўскага раённага камітэта КПБ, дэлегатам XXVI з’езда КПСС, членам Цэнтральнага камітэта КПБ.
Працавала ў калгасе да выхаду на пенсію ў 1992 годзе. Жыве ў в. Заямнае Стаўбцоўскага раёна. Мае дачку, сына, і дваіх ўнукаўТаццяна Пяткевіч. Свята ў доме Героя // Прамень — № 62 (10 208) — 23 жніўня 2017.].
Узнагароды Герой Сацыялістычнай Працы (1966), ордэн Леніна (1966), медаль «Серп і Молат» (1966), ганаровая грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР (1968), медаль «За доблесную працу» (1970), ордэн Дружбы народаў (1983), залаты медаль ВДНГ СССР, ганаровы грамадзянін Стаўбцоўскага раёна (2005).
Крыніцы
Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 10-га склікання Катэгорыя:Дэлегаты XXVI з’езда КПСС