Грымсей () — востраў у Грэнландскім моры, належыць Ісландыі, адміністрацыйна падпарадкоўваецца рэгіёну Нордзюрланд-Эйстра. Плошча — 5,3 км². Колькасць насельніцтва паводле звестак на студзень 2020 года — 61 чалавек. Шчыльнасць насельніцтва — 11,51 чал./км². Грымсей — самая паўночная населеная частка Ісландыі. Адзіны населены пункт на востраве — вёска Сандвік. Востраў Грымсей размешчаны за 40 км на поўнач ад узбярэжжа Ісландыі на лініі Паўночнага палярнага круга; гэта адзінае месца ў Ісландыі, дзе бывае палярны дзень. Найбольшае ўзвышша на востраве Грымсей дасягае 105 метраў над узроўнем мора.

Катэгорыя:Астравы Грэнландскага мора Катэгорыя:Астравы Ісландыі