Чэ́слаў Ла́піч (; нар. , Малое Глінішча) — польскі філолаг, які займаецца славістыкай і славянскім мовазнаўствам. Спецыяліст па пісьмовай спадчыне беларуска-літоўскіх татар (кітабістыцы).

Біяграфія У 1963 годзе скончыў агульнаадукацыйны ліцэй у Саколцы. Пасля гэтага пачаў вучыцца па спецыяльнасці «польская філалогія» ва Універсітэце Мікалая Каперніка ў Торуні, які скончыў у 1968 годзе.

Праз восем гадоў абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Геаграфічныя апелятывы ва ўсходніх гаворках Беласточчыны на ўсходнеславянскім фоне» (). У 1986 годзе прайшоў хабілітацыю, абараніўшы працу «Кітаб літоўска-польскіх татар. Палеаграфія. Графіка. Мова» (). У 1990 годзе стаў прафесарам Універсітэта Мікалая Каперніка.

Навуковая дзейнасць З’яўляецца членам Польскага мовазнаўчага таварыства, Таварыства аматараў Вільні і Віленскай зямлі, а таксама Навуковага таварыства ў Торуні, у якім выконваў абавязкі віцэ-прэзідэнта. У перыяд з 1974 па 1978 год працаваў у Гданьскім універсітэце.

Падчас працы ва Універсітэце Мікалая Каперніка двойчы займаў пасаду прарэктара (у 1993—1996 і 1999—2002 гадах). Таксама з’яўляўся дэканам і прадэканам філалагічнага факультэта ўніверсітэта.

Узнагароды Медаль Камісіі нацыянальнай адукацыі (1999) Ганаровы грамадзянін гміны Саколка (2017)

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі Профіль навукоўца у базе даных «Ludzie nauki» (Польшча).

Катэгорыя:Нарадзіліся 10 лютага Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1945 годзе Катэгорыя:Нарадзіліся ў Сакульскім павеце Катэгорыя:Славісты Польшчы Катэгорыя:Філолагі Польшчы Катэгорыя:Кітабісты Катэгорыя:Выпускнікі Універсітэта Мікалая Каперніка Катэгорыя:Выкладчыкі Універсітэта Мікалая Каперніка Катэгорыя:Выкладчыкі Гданьскага ўніверсітэта Катэгорыя:Асобы, узнагароджаныя медалём Камісіі нацыянальнай адукацыі Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Сакулкі