Сымон Фелікс Жукоўскі (у манастве Себасцьян; польск. Szymon Feliks Żukowski, 25 мая 1782, в. Горна Барысаўскага павету (зараз - Лагойскага раёна) — 9 лютага 1834, Вільня) - гісторык, філолаг, знаўца старажытнагрэчаскай і старажытнаяўрэйскай моваў, прафесар Віленскага ўніверсітэтаПазднякоў Валерый. Жукоўскі Сымон Фелікс // Энцыклапедыя гісторыя Беларусі. Т. 6. Кн.2. - Мінск, 2003. - С. 383.Żukowska Kazimiera. Wychowankowie Uniwersytetu Wileńskiego w świetle korespondencji, wspomnień, dokumentów: Joachim Lelewel i Szymon Żukowski. - Warszawa: Wydawnictwa Uniwersytetu Warszawskiego, 2008..
Біяграфія З беднай сям'і, рана страціў бацькоў. Вучыўся ў базыльянскіх школах у Беразвеччы, Таракянях, Жыровічах. Уступіў у базыльянскі ордэн у 12-гадовым узросце (прыкладна ў 1809 пакінуў ордэн). Навучанне прадоўжыў у Віленскай базыльянскай семінарыі і Віленскім універсітэце. Скончыў у 1805 курс тэалогіі са ступенню магістра, у 1809 быў прызначаны ад'юнктам. Выкладаў у Віленскім універсітэце старажытнагрэчаскую мову і літаратуру (з 1805 года), старажытнаяўрэйскую мову (з 1808), багаслоўе (з 1808), біблейскую археалогію (з 1813). Стаў бліжэйшым паплечнікам прафесара Готфрыда Эрнста Гродэка, які з 1804/05 навучальнага года пачаў кіраваць кафедрай старажытнагрэчаскай мовы і літаратуры а таксама ўніверсітэцкай бібліятэкай. 24 мая 1806 года атрымаў намінацыю памочніка бібліятэкара.
Выдаў падручнікі старажытнагрэчаскай (Początki języka greckiego, Вільня, 1806) і старажытнаяўрэйскай (Początki języka hebrayskiego, Вільня, 1-е выд. - 1807, 2-е выд. - 1809) моў, адпаведныя хрэстаматыі па старажытнагрэчаскай (тры выданні - 1807, 1817, 1822) і старажытнаяўрэйскай літаратуры (1811).
У 1810 звярнуўся да князя Адама Казіміра Чартарыйскага, апекуна ўніверсітэта, з просьбай аб пяцігадовым гранце (пачынаючы з чэрвеня 1810 года), які дазволіў бы яму выехаць у Крым (і іншыя адпаведныя мясціны) для вывучэння іўрыту і арабскай мовы. У лісце ад 6 ліпеня 1810 года да Чартарыйскага, ён паўтарыў сваю просьбу аб заснаванні кафедры старажытнаяўрэйскай мовы і аб фінансавай дапамозе для ажыццяўлення яго плана падарожжа. Зноў у лісце ад 5 лістапада 1811 года Жукоўскі далікатна паведаміў куратару пра сваё няпэўнае становішча адносна планаў падарожжа і скардзіўся на тое, што рэктар не выканаў свайго абяцання адправіць яго за мяжу. Яго працяглыя намаганні, на жаль, не далі плёну — відавочна, галоўным чынам па фінансавых прычынах. Універсітэт не толькі змагаўся з фінансавымі цяжкасцямі, але і быў абцяжараны шматлікімі вакантнымі пасадамі. Нягледзячы на спачуванне, выяўленае да Жукоўскага, і прызнанне яго лінгвістычных здольнасцей, абставіны складаліся супраць яго амбітных планаў.
Для адшукання помнікаў старажытна-польскай літаратуры абследаваў архівы і бібліятэкі Вільні, Шчорсаў, Пецярбурга, Масквы, Варшавы, Крамянца, Парыжа. У 1818 па просьбе канцлера М.П. Румянцава праводзіў пошукі ў віленскіх манастырскіх бібліятэках летапісаў ВКЛ. У 1817 перавыдаў кнігу Анджэя Мачускага «Пра сяброўства і сяброў» (выйшла ў пач. 17 ст. у Дабромілі) — зборнік перакладаў на польск. мову ўрывкаў з твораў Платона, Цыцэрона і Плутарха, якія забяспечваў паралельнымі тэкстамі на мовах арыгіналаў. У 1815—17 апублікаваў у часопісе "Дзеннік Віленскі" лісты гісторыка Марціна Кромера і кардынала Станіслава Гозія, выклаў меркаванні пра польскі правапіс 16 ст. Выпрацаваў праект збірання матэрыялаў па гісторыі рамёстваў Вільні, у 1822 у часопісе "Дзее добрачыннасці краёвэй і загранічнэй..." апублікаваў прывілей караля Яна ІІ Казіміра віленскаму цэху краўцоў. У 1827—29 удзельнічаў у апісанні нумізматычнай калекцыі, перавезенай у Вільню з Крамянецкага ліцэя. Як памочнік бібліятэкара універсітэта (з 1806) апісаў перададзеныя універсітэту старажытныя кнігі Гродзенскай езуіцкай бібліятэкі.
Узначаліў кафедру старажытнагрэчаскай літаратуры (1830), незадоўга перад закрыццём універсітэта.
Абраны чальцом-карэспандэнтам Лонданскага каралеўскага азіяцкага таварыства (1827), Варшаўскага таварыства сяброў навук (1829).
Прытрымліваўся ліберальных поглядаў. Удзельнічаў у стварэнні Таварыства навук і мастацтва (Філаматычнае таварыства, 1804—08), у 1807 яго старшыня. Быў майстрам масонскай ложы «Руплівы ліцвін».
Памёр у Вільні, пахаваны на бернардзінскіх могілках. Спасылкі
Крыніцы
Катэгорыя:Іўрыт Катэгорыя:Арыенталізм Катэгорыя:Выкладчыкі Віленскага ўніверсітэта Катэгорыя:Базыльяне Катэгорыя:Памерлі ў Вільні Катэгорыя:Пахаваныя на Бернардзінскіх могілках Катэгорыя:Філолагі Катэгорыя:Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта