Малая Касіна, таксама Мажо́йі Куо́сіне () — вёска ў Віленскім раёне Віленскага павета Літвы. Уваходзіць у склад Кавальчуцкай сянюніі. Размешчана за 6 км ад мястэчка Шумск і за 6 км на паўднёвы захад ад Кавальчукоў. Побач з вёскай знаходзіцца геамарфалагічны заказнік Касіна.

Гісторыя У XIX і ў пачатку XX стагоддзя вёска знаходзілася ў складзе Расійскай імперыі, у Віленскім павеце Віленскай губерні.

У часы Першай сусветнай вайны ў 1915 годзе Малую Касіну занялі войскі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі С. 19.. У пачатку 1919 года тэрыторыя занята Чырвонай Арміяй С. 20.. З 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР, у канцы сакавіка занята польскімі войскамі.

З 1920 года паселішча ўваходзіла ў склад Сярэдняй Літвы. У 1922—1939 гадах яно знаходзілася ў складзе гміны Шумск Віленска-Троцкага павета Віленскага ваяводства Польскай Рэспублікі. Паводле перапісу 1931 года, у вёсцы пражывалі 199 чалавек.

З пачаткам Другой сусветнай вайны ў верасні 1939 года вёска была занята савецкімі войскамі. Паводле савецка-літоўскага дагавора аб узаемадапамозе, падпісанага 10 кастрычніка 1939 года, Малая Касіна разам з часткай Віленскага краю была перададзена Літве, з 1940 года знаходзілася ў складзе Літоўскай ССР. У 1941—1944 гадах тэрыторыя знаходзілася пад акупацыяй Германіі. З 1990 года Малая Касіна ўваходзіць у склад незалежнай Літвы.

Насельніцтва Дынаміка колькасці насельніцтва Малой Касіны паказвае на яго значнае зніжэнне на працягу другой паловы XX і пачатку XXI стагоддзяў.

Моўная сітуацыя Разам з іншымі паселішчамі на ўсход і паўднёвы ўсход ад Вільні вёска знаходзіцца ў арэале гістарычнага бытавання беларускіх гаворак, якія сфарміраваліся на беларуска-літоўскім моўным памежжы. Паводле даследаванняў польскага славіста Міраслава Янковяка, мясцовая беларуская гаворка (якую жыхары называюць «простай мовай») на працягу апошніх дзесяцігоддзяў паступова саступае месца польскай, а таксама рускай і літоўскай мовам. Сёння яна захоўваецца пераважна сярод жыхароў старэйшага пакалення. У прыватнасці, пачынаючы з 2008 года даследчыкам былі неаднаразова зроблены аўдыязапісы мясцовай беларускай гаворкі ад ураджэнцаў Малой Касіны.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Населеныя пункты Віленскага раёна Катэгорыя:Кавальчуцкая сянюнія Катэгорыя:Беларускія гаворкі ў Літве