Эўглена зграбная (Euglena gracilis) — від эўгленавых водарасцей.
Клетка мае верацёнападобную або падоўжаную форму. Памер звычайна складае ад 35 да 60 мікраметраў.
Сустракаецца пераважна ў прэсных вадаёмах, багатых арганікай (сажалкі, канавы), дзе можа выклікаць «цвіценне» вады.
Аб’ект лабараторных даследаванняў. Выкарыстоўваецца як мадэльны арганізм для вывучэння клетачнага цыклу, метабалізму і генетыкі.
Катэгорыя:Эўгленавыя водарасці