Гільзэны, Гільцэны, Хільцэны (пол. Hilzen, ням. Hülsen, Hylzen, Ilzen) Разгалінаваны нямецкі вестфальскі шляхецкі род аселы ў Лівоніі, Інфлянтах, Курляндыі, ВКЛ і Пруссіі. Даказаная лінія шляхецкага рода прасочваецца з 15 ст. Карл фон Гульсэн (Hülsen), яго ўнук - Георг перасяляецца ва Усходнюю Прусію. Пруская галіна (Hülsen) ў 17-18 ст. якая дала Прусіі і Брандэнбургу цэлы шэраг генералаў, карысталася іншым гербом (тры лаўровых ліста на жоўтым шчыце) чым Інфлянцкая. У 1800 г. пруская галіна атрымала спадчынны ўсходнепрусскі графскі тытул. Герб інфлянцкай галіны рода (Hilzen) іншы: У сярэбраным полі, на чырвонай паласе па дыяганалі справа, з намаляванымі трыма сярэбранымі ромбамі. У клейнодзе герба над шаломам паміж правым сярэбраным і левым чорным рагамі буйвала — такая ж паласа.

Паводле іх версіі легендарны аб заснаванні рода, рыцар Ян Гільцэн прыбыў у Прусію (Марыенбург) і Інфлянты (Белы Камень) пасля 1260 . Гэтая версія базуюцца на кнізе па гісторыі Інфлянтаў, у якой прадстаўнік лівонскай галіны гэтага роду - Ян Аўгуст Гільзэн прыпісваў да сваіх продкаў камандзіраў і магістра Лівонскага ордэна Робіна фон Эльца (1385-1388 ) (von Eltzin), пляменнікі якога Якуб і Генрык кіравалі шэрагам маенткаў у Інфлянтах. Падчас вайны 1600- 1621 маенткі інфлянцкай галіны былі размененыя і падзеленыя паміж братамі Германам і Дзетлафам. Старэйшы - Дзетлаф абраў бок пратэстантаў, забраў сабе маёнткі ў Прусіі і Германскай імперыі. Малодшы - Герман абраў бок Рэчы Паспалітай, стаў ротмістрам пад камандай Я.К. Хадкевіча, абараняў ад масквы Рэжыцу і загінуў у бітве пад Монтвамі 1666 г. Ен перабраўся ў Пільтэнскую акругу, Курляндыю і Інфлянты. Яго сын Ян Францішак пачаў кар'еру як ротмістр у гвардыі Польскай кароны, а выйшаўшы у адстаўку, адмовіўся ад курлянскага канцлерства, але дапамог курдлянскаму герцагу Фрыэрыку Казіміру Кетлеру (1682 - 1698) улагодзіць спрэчкі з братам. Ян Францішак меў 2 сыноў. Малодшы з якіх - Ежы Канстанцін стараста Марыенгаўзскі, шамбелан (камергер) Аўгуста ІІ стаў бацькам Ежы Мікалая Гільзэна і Яна Аўгуста Гільзэна.

Найбольш вядомыя прадстаўнікі роду:

Ежы Мікалай Гільзэн (нар. 6 снежня 1692 г. у Дагдзе, пам. 24 красавіка 1775 г. у Варшаве ) — біскуп Смаленскі ў 1745–1763 гадах, вялікі літоўскі святар і пісьменнік з 1740 года. Ян Аўгуст Гільзэн (нар. 1702, памёр 14 лютага 1767 у Варшаве ) — ваявода менскі з 1754 года, кашталян Лівоніі з 1744 года, маршалак Найвышэйшага трыбунала Вялікага Княства Літоўскага ў 1749–1750 гадах, судовы стараста браслаўскі, пархаўскі і казунскі, летапісец Лівоніі, гісторык і публіцыст. Юзаф Ежы Гільзэн (нар. у 1736 г., памёр 31.8.1786 г. у Рыме ), ваявода мсціслаўскі з 1770 г., ваявода мінскі з 1767 г., кашталян лівонскі з 1760 г., камергер караля Аўгуста III, стараста браслаўскі, масонскі дзеяч.

Спасылкі: