Завулак Кабушкіна — завулак у Заводскім раёне Мінска. Названы ў гонар Івана Канстанцінавіча Кабушкіна (1915—1943), удзельніка Мінскага падполля ў гады Вялікай Айчыннай вайны, Героя Савецкага Саюза, закатаванага ў фашысцкіх засценках. Ідзе паралельна аднайменнай вуліцы з боку Партызанскага праспекту цягам 450 м і, не маючы перасячэннў з іншымі вуліцамі Мінска, скончваецца тупікомзгодна базы Геадзэн. Забудова завулка часткова жылая шматкватэрная, часткова прамысловая, частка дамоў узведзена ў 1935-1937 гг, частка ў 1960-90-х ггзгодна архітэктурнай базы Рhotobuildings.

Славутасці Дом 17 — самы стары дом, 1935-36 гг. забудовы, 4-павярховы жылы дом, узведзены пад патрэбы БВА ў стылі Ар-дэкоапісанне дома 17 ў базе Рhotobuildings. Дом смутку (некалькі карпусоў дома 49) — рытуальная залаДом скорби.

Цікавыя факты Дом смутку, як і іншыя карпусы дома 49 завулка Кабушкіна, знаходзіцца ў прамысловай зоне, выхад на якую ідзе з суседняй вуліцы Куляшова, што стварае парадокс: дом знаходзіцца на вуліцы, да якой не належыць, а адносіцца да завулка, з якога да яго праходу няма. У жніўні 2023 г. ЖЭУ №6 Заводскага раёна забараніў жыхарам дома 17 выходзіць на балконы, што прывяло да разбіральцтва з публікацыяй у СМІПочему жильцам одного из домов по переулку Кабушкина в Минске запретили выходить на балконы // Народная газета, 4.02.2024 (сайт sb.by).

Крыніцы

Спасылкі

Завулак Кабушкіна ў базе Геадзэн Завулак Кабушкіна ў архітэктурнай базе Рhotobuildings Завулак Кабушкіна на АТО.ВУ Завулак Кабушкіна на Карце Яндэкс

Катэгорыя:Вуліцы Мінска