Георгій Сямёнавіч Пятроўскі (, ; ) — савецкі ваенны дзеяч, удзельнік Вялікай Айчыннай і грамадзянскай вайны ў Анголе. Герой Савецкага Саюза (1944). Генерал-лейтэнант (1975).
Біяграфія Нарадзіўся 1 лютага 1924 года ў станіцы Аксайская (цяпер горад Аксай Растоўскай вобласці) у сялянскай сям’і. Украінец.
Пасля смерці бацькі пераехаў у сяло Канабеева Васкрасенскага раёна да сям’і старэйшай сястры. З 1937 па 1940 годы вучыўся ў Канабееўскай сярэдняй школе, якую скончыў на выдатна. Тут жа ўступіў у Камсамол.
У Чырвонай Арміі з 1941 года. Скончыў Саратаўскае бранятанкавае вучылішчаВыпускники училища . ў 1942-м. У дзеючай арміі з 15 ліпеня 1943 года. Ваяваў у 112-й танкавай брыгадзе (з кастрычніка 1943 — 44-я гвардзейская танкавая брыгада, 11-ы гвардзейскі танкавы корпус, 1-я танкавая армія, 1-ы Украінскі фронт). Удзельнік Курскай бітвы і бітвы за Дняпро. Свой першы подзвіг здзейсніў праз 3 дні пасля прыбыцця на фронт — у баі 18 ліпеня 1943 года ля сяла Каровіна Тамараўскага раёна Курскай вобласці двойчы на чале ўзвода ўрываўся ў сяло і ў выніку звярнуў ворага ва ўцёкі, асабіста знішчыў 2 мінамётных разліку і 20 салдат. Праз некалькі дзён атрымаў і першую ўзнагароду — медаль «За баявыя заслугі».
Як камандзір узвода танкаў Т-34 і камсорг танкавага батальёна асабліва вызначыўся ў ходзе Жытомірска-Бярдзічаўскай наступальнай аперацыі, камандуючы перадавым разведатрадам брыгады. У баях у перыяд з 24 снежня 1943 года па 2 студзеня 1944 года на тэрыторыі Вінніцкай і Жытомірскай абласцей Украінскай ССР з боем вызваліў сяло Гнілец, ушчэнт разграміўшы нямецкі гарнізон, які стаяў у ім. У баі за сяло Сабаліўка, калі да 30 нямецкіх танкаў з пяхотай атакавалі савецкія часці, на чале танкавага ўзвода ўтойліва выйшаў у тыл атакуючым і нанёс раптоўны ўдар, прымусіўшы праціўніка разбягацца ў паніцы пад агнём. Усяго ў гэтым рэйдзе яго разведка вызваліла 6 вёсак, разграміла 3 нямецкіх калоны, знішчыла 48 аўтамашын і 1 зенітную батарэю, захапіла 3 гарматы і 20 спраўных аўтамашын. Асабіста знішчыў 1 танк, 4 гарматы, 2 кулямётныя кропкі, знішчыў некалькі дзясяткаў нямецкіх салдат. Таксама сваімі адважнымі дзеяннямі спрыяў прарыву брыгады і вызваленню з ходу горада Бярдзічаў. У баі за горад 30 снежня 1943 года яго танк быў падбіты, а сам ён цяжка паранены, але здолеў вынесці з палаючага танка двух цяжкапараненых сваіх падначаленых. За гэтую аперацыю прадстаўлены да звання Героя Савецкага Саюза.
Пасля лячэння ў шпіталі працягнуў службу ў войску, але яго накіравалі не на фронт, а на вучобу ў Акадэмію. У 1947 годзе скончыў Ваенную акадэмію бранятанкавых і механізаваных войскаў імя Сталіна, а ў 1972 годзе — Ваенную акадэмію Генеральнага штаба Узброеных Сіл СССР імя Варашылава.
Са жніўня 1967 па верасень 1970 года — камандзір 41-й асаблівай мотастралковай дывізіі. З ліпеня 1972 года — першы намеснік камандуючага 7-й танкавай арміяй у Беларускай ваеннай акрузе. З красавіка 1974 па снежань 1977 года камандаваў 39-й агульнавайсковай арміяй Забайкальскай ваеннай акругі. Армія дыслакавалася на тэрыторыі Манголіі. Са снежня 1977 года — намеснік начальніка вышэйшых афіцэрскіх курсаў «Выстрал».
У жніўні 1980 — маі 1982 — галоўны ваенны саветнік у Анголе. З ліпеня 1982 — кансультант курсаў «Выстрал». З верасня 1986 года ў запасе.
Жыў у горадзе Сонечнагорск Маскоўскай вобласці.
Член ВЛКСМ з 1939 года. Член ВКП (б)/КПСС з 1943 года.
Памёр у сакавіку 1989 года. Пахаваны на старых могілках Сонечнагорска.
Узнагароды
Медаль «Залатая Зорка» Героя Савецкага Саюза № 7994 (10.01.1944) Ордэн Леніна (10.01.1944) Ордэн Айчыннай вайны 1-й ступені (11.03.1985) Тры ордэны Чырвонай Зоркі (30.08.1943, 29.12.1943, 1956) Ордэн «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» 3-й ступені медалі, у тым ліку: Медаль «За баявыя заслугі» (23.07.1943) Медаль «Ветэран працы» юбілейныя медалі
Крыніцы
Літаратура Калашников К. А., Додонов И. Ю. Высший командный состав Вооружённых сил СССР в послевоенный период. Справочные материалы (1945—1975 гг.). Том 1. Усть-Каменогорск: «Медиа-Альянс», 2013. — ISBN 978-601-7378-16-5. — С.198.
Спасылкі
Фронтовые наградные документы Г. С. Петровского в ОБД «Память народа». Наши Герои — Петровский Георгий Семёнович. Петровский Георгий Семёнович на сайте Администрации Воскресенского района. Герои Советского Союза — уроженцы Дона.
Катэгорыя:Генерал-лейтэнанты СССР Катэгорыя:Героі Савецкага Саюза Катэгорыя:Удзельнікі Курскай бітвы Катэгорыя:Удзельнікі бітвы за Дняпро Катэгорыя:Танкісты Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Члены КПСС