Аляксандр Міхайлавіч Маёраў (; ) — савецкі военачальнік, генерал арміі (1977), удзельнік Вялікай Айчыннай, уводу войск Арганізацыі Варшаўскага дагавора на тэрыторыю Чэхаславакіі як камандуючы 38-й арміі і вайны ў Афганістане як Галоўны ваенны саветнік Узброеных Сіл ДРА.

Біяграфія Нарадзіўся ў сяле Пакурлей (цяпер — Саратаўская вобласць) у сям’і заможнага селяніна.

У верасні 1940 года паступіў у Златавустаўскае ваенна-інжынернае вучылішча, якое скончыў у пачатку Вялікай Айчыннай вайны. На працягу двух гадоў, будучы намеснікам і камандзірам сапёрнай роты на курсах малодшых палітрукоў Прыволжскай ваеннай акругі, займаўся падрыхтоўкай афіцэрскіх кадраў для фронту.

У студзені 1943 года быў прызначаны дывізіённым інжынерам 8-й гвардзейскай кавалерыйскай дывізіі. Прымаў удзел у баях на Варонежскім, Заходнім, 1-м і 2-м Украінскім франтах, вызваляў Венгрыю і Чэхаславакію.

Пасля заканчэння вайны камандаваў батальёнам, адначасова праходзіў навучанне ў Ваеннай акадэміі імя М. В. Фрунзэ, якую скончыў у 1951 годзе. Далейшую службу праходзіў ва ўпраўленні штаба ваеннай акругі. З 1954 года паслядоўна камандаваў мотастралковым і механізаваным палкамі, праз некалькі гадоў — мотастралковай брыгадай. Са студзеня 1960 па ліпень 1961 года камандаваў 32-й танкавай дывізіяй.

У 1963 годзе скончыў Ваенную акадэмію Генеральнага штаба, у ліпені 1963 года быў прызначаны 1-м намеснікам начальніка штаба Прыволжскай ваеннай акругі. З 1965 па 1966 знаходзіўся ў распараджэнні 10-га Галоўнага ўпраўлення Генеральнага штаба Узброеных Сіл СССР (міжнароднае ваеннае супрацоўніцтва) і па яго лініі кіраваў групай савецкіх ваенных саветнікаў у Егіпце.

У ліпені 1966 года быў прызначаны камандуючым войскамі 38-й арміі (Прыкарпацкая ваенная акруга). Улетку 1968 года са сваёй арміяй удзельнічаў ва ўварванні войск Варшаўскага дагавора на тэрыторыю Чэхаславакіі. У кастрычніку 1968 года прызначаны першым камандуючым створанай на тэрыторыі Чэхаславакіі Цэнтральнай групы войск і на чале яе праслужыў больш за чатыры гады.

З ліпеня 1972 па жнівень 1980 камандаваў войскамі Прыбалтыйскай ваеннай акругі.

У ліпені 1980 года быў прызначаны першым намеснікам галоўнакамандуючага Сухапутных войск. На гэтай пасадзе, з’яўляючыся адначасова з 4 жніўня 1980 па 29 кастрычніка 1981 год галоўным ваенным саветнікам Узброеных Сіл Дэмакратычнай Рэспублікі Афганістан, спланаваў і ажыццявіў першыя буйныя агульнавайсковыя аперацыі Савецкай Арміі ва ўзаемадзеянні з узброенымі сіламі ДРА.

З лютага 1987 года знаходзіўся ў групе генеральных інспектараў Міністэрства абароны СССР. З чэрвеня 1992 года — у адстаўцы.

Кандыдат у члены ЦК КПСС (1971—1981). Дэпутат Савета нацыянальнасцей Вярхоўнага Савета СССР 8—11 скліканняў (1970—1989) ад Узбекскай ССР.

Памёр 14 студзеня 2008 года. Пахаваны на Кунцаўскіх могілках.

Крыніцы

Літаратура Калашников К. А., Додонов И. Ю. Высший командный состав Вооружённых сил СССР в послевоенный период. Справочные материалы (1945—1975 гг.). Том 1. Усть-Каменогорск: «Медиа-Альянс», 2013. — ISBN 978-601-7378-16-5. — С.163—164.

Спасылкі Биография А. М. Майорова на сайте «Хронос» Биография А. М. Майорова на сайте издательства «Права Человека» Воспоминания генерала армии А. М. Майорова о событиях в Чехословакии в 1968 году

Катэгорыя:Генералы арміі СССРКатэгорыя:Кавалерысты Вялікай Айчыннай вайныКатэгорыя:Сапёры Вялікай Айчыннай вайныКатэгорыя:Мемуарысты СССРКатэгорыя:Удзельнікі Афганскай вайны (1979—1989)Катэгорыя:Дэлегаты XXV з’езда КПССКатэгорыя:Дэлегаты XXIV з’езда КПССКатэгорыя:Дэлегаты XXVI з’езда КПССКатэгорыя:Дэлегаты XXVII з’езда КПСС