Фёдар Сяргеевіч Фешчанка () — беларускі географ. Кандыдат геаграфічных навук (1964), прафесар. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Адзін з заснавальнікаў спартыўнага арыентавання ў Рэспубліцы Беларусь.
Біяграфія Нарадзіўся 25 верасня 1925 года ў с. Студэнок Чырвонага раёна Глухаўскай акругі УССРФещенко, Федор Сергеевич (кандидат географических наук; род. 1925).
У 1929 годзе бацьку рэпрэсавалі (быў рэпрэсаваны і ў 1937 годзе) і саслалі разам з сям’ёй пад Ніжні Тагіл (працаваў на «Уралвагонзаводзе»)Фещенко Ф. С..
У гады вайны, будучы дзевяцікласнікам, пайшоў працаваць вучнем токара на авіяцыйны завод пры Уралвагонзаводзе (працаваў суткамі, прыходзілася начаваць у станка). Нягледзячы на цяжкасці ваеннага часу, знаходзіў час на спорт: футбол, хакей. У 1942 годзе паступіў у горна-металургічны тэхнікум Ніжняга Тагіла.
У студзені 1943 года прызваны ў армію, дзе ўступіў у камсамол і пайшоў на фронт у 1-й навучальны артылерыйскі полк 3-й агульнавайсковай арміі 3-га Беларускага фронту. Удзельнічаў у аперацыі «Баграціён» па вызваленні Беларусі. Перамогу сустрэў пад Мінскам. Ваенную службу скончыў у 79-м стралковым Берлінскім корпусе 3-й ударнай арміі 3-га Беларускага фронту ў Германіі.
Па парадзе сябраИстория 100-летнего Фёдора Фещенко, который до сих пор качает мышцы и готовит борщ ў 1950 годзе паступіў на геаграфічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. З трэцяга курса вёў заняткі па турызме, краязнаўстве і асновах арыентавання ў рэспубліканскім Доме піянераў і школьнікаў. У 1953 годзе скончыў геаграфічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
У 1953—1963 гадах працаваў малодшым навуковым супрацоўнікам інстытута эканомікі Акадэміі навук БССР.
У канцы 1950-х гадоў прайшоў спецыяльныя ваенныя зборы пад грыфам «цалкам сакрэтна» на спецыяльных базах дэсантнай падрыхтоўкі пад Тулай і Псковам, атрымаў ваенную спецыяльнасць камандзіра ваенна-дыверсійнай групыСчастье — это когда радостно жить!.
У 1962 годзе разам з двума беларускімі прадстаўнікамі прайшоў аднамесячны ўсесаюзны збор суддзяў па спартыўным арыентаванні ў Звянігарадзе (РСФСР). У 1962 годзе ставіў дыстанцыі першых афіцыйных Мінскіх гарадскіх спаборніцтваў па спартыўным арыентаванні.
У 1964 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Развіццё і размяшчэнне малочнай прамысловасці БССР»Сводный электронный каталог.
У 1964—2002 гадах працаваў старшым выкладчыкам, дацэнтам, прафесарам (у 2000—2002 гадах) кафедры эканамічнай геаграфіі замежных краін геаграфічнага факультэта. Займаўся падрыхтокай кадраў вышэйшай кваліфікацыі па геаграфічных навуках, узначальваў навуковы напрамак «Тэрытарыяльная арганізацыя перапрацоўчых галін АПК», у 1980—1995 гадах з’яўляўся вучоным сакратаром спецсавета па абароне кандыдацкіх і доктарскіх дысертацый.
У 1977—1979 гадах знаходзіўся на Кубе. Быў накіраваны туды выкладчыкам-кансультантам па спецыяльнасці «Эканамічная і палітычная геаграфія замежных краін» для стварэння кафедры ў новым універсітэце. Неўзабаве быў перакваліфікаваны ў кіраўніка групы адукацыі савецкіх спецыялістаў на Кубе, каб мець магчымасць без падазрэнняў перамяшчацца па краіне з улікам ваеннай спецыяльнасці камандзіра ваенна-дыверсійнай групы.
З 2002 года працаваў у беларускіх недзяржаўных ВНУ, у тым ліку ў БІП — Інстытуце правазнаўства, дзе выкладаў дысцыпліну «Сусветная эканоміка і міжнародныя адносіны».
Жыве ў Мінску. Займае актыўную жыццёвую пазіцыю, бярэ ўдзел у грамадска-значных мерапрыемствах.
Працы Выходзім мы ў паход: [для сярэдняга ўзросту] / Ф. Фешчанка. Мінск : Дзяржаўнае выдавецтва БССР, Рэдакцыя дзіцячай і юнацкай літаратуры, 1963. — 25 с.Выходзім мы ў паход: (для сярэдняга ўзросту) / Ф. Фешчанка. Учись ходить по азимуту : Игры и соревнования с компасом на местности / Мн., Дворец пионеров и шк. ; [Ф. Фещенко], 1965.
Цікавыя факты Аўтар першага друкаванага выдання пра спартыўнае арыентаванне ў Рэспубліцы Беларусь (1965). Самы ўзроставы ўдзельнік спаборніцтваў па спартыўным арыентаванні ў Рэспубліцы Беларусь (100 гадоў і 241 дзень).
Узнагароды Ордэн Айчыннай вайны 2-й ступені, медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», юбілейныя медалі ўдзельніка Вялікай Айчыннай вайны, знак «Выдатнік адукацыі», граматы саюзнага і рэспубліканскага міністэрстваў асветы і адукацыі, ганаровы член Беларускай федэрацыі арыентавання (2026) — за ўклад у станаўленне спартыўнага арыентавання ў Рэспубліцы Беларусь, прапаганду спорту і турызму ў Рэспубліцы Беларусь, спартыўнага даўгалецця і здаровага ладу жыцця.
Крыніцы
Катэгорыя:Стагадовыя доўгажыхары Катэгорыя:Арыентыроўшчыкі Беларусі