Гета ў Юравічах (лета — снежань 1941) — яўрэйскае гета, месца прымусовага перасялення яўрэяў вёскі Юравічы Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці і бліжэйшых населеных пунктаў у працэсе пераследу і знішчэння яўрэяў падчас акупацыі тэрыторыі Беларусі войскамі нацысцкай Германіі ў перыяд Другой сусветнай вайны.
Гісторыя Вёска Юравічы была акупаваная нямецкімі войскамі з 25 жніўня 1941 года да ліпеня 1944 года. Пасля акупацыі адразу пачаліся пераследы яўрэяў, якіх у вёсцы засталося больш за 150 сем’яў. Рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, у Юравічах акупанты арганізавалі гета, але спачатку яўрэяў пакінулі жыць у сваіх дамахИоффе Э. Г. .
У першых чыслах лістапада 1941 года начальнік паліцыі Юравічаў Кажамяка і яго намеснік Емяльянаў загадалі скараціць тэрыторыю гета, абмежаваўшы яе вуліцай Падгорная і загнаўшы ў кожны дом па некалькі сем’яў. Пры перасяленні немцы і калабаранты абрабавалі яўрэяў.
Яўрэяў абавязалі нашыць на левым рукаве жоўтыя пазнакі. За спробу выйсці з гета расстрэльвалі.
18 лістапада 1941 года з Калінкавіч у Юравічы прыехалі 20 паліцэйскіх. Разам з мясцовымі паліцаямі ўранку 19 лістапада яны вывелі на базарную плошчу каля 200 (244) габрэяў. Затым асуджаных людзей адвялі на ўскраіну мястэчка і на беразе ракі Прыпяць расстралялі. Целы забітых тыдзень не былі пахаваныя і за гэты час былі часткова разадраныя жывёламі.
Наступныя забойствы адбыліся 27 лістапада 1941 года і ў пачатку (канцы) снежня 1941 года (па іншых даных, таксама і ў 1942 годзеБотвинник М. «Памятники геноцида евреев Беларуси». Минск, «Беларуская навука», 2000 ISBN 985-08-0416-5). Габрэяў зноў выводзілі на базарную плошчу, пасля чаго гналі на ўскраіну Юравіч і забівалі. Тых, хто спрабаваў хавацца ў вёсцы, знаходзілі і забівалі. Па даных камісіі НДК, немцы і паліцыі забілі больш за 400 чалавек, у тым ліку дзяцей — 207, старых — 128, з іх хворых больш за 100 чалавекШульман А. .
Паводле розных звестак, колькасць ахвяр генацыду яўрэяў у Юравічах складае ад 400 да 540 чалавекСвидетельствуют палачи. Уничтожение евреев на оккупированной территории Беларуси в 1941—1944 гг.: документы и материалы / сост.: В. И. Адамушко, И. П. Герасимова, В. Д. Селеменев; науч. ред. СЕ. Новиков. — Минск : НАРБ, 2009 ISBN 978-985-6372-66-0, стр. 161.
Памяць На месцы расстрэлу ў яры быў усталяваны валун у якасці помніка і шыльда са словамі на беларускай мове і на іўрыце: «Тут пахаваны дарагiя сэрцу браты-яўрэi, святыя ахвяры, што загiнулi ад рук фашысцкiх катаў у 1941—1942 гадах. Ад жыхароў в. Юравiчы, май 1995 года». У 2014 годзе быў усталяваны новы помнік.
Крыніцы
Літаратура
Юравічы Катэгорыя:Гісторыя Калінкавіцкага раёна Катэгорыя:Юравічы (Калінкавіцкі раён)