Ёэль Алегавіч Мацвееў (; ) — расійскі яўрэйскі пісьменнік, паэт, літаратурны перакладчык, журналіст, драматург, даследчык левых і гуманістычных плыняў у яўрэйскай традыцыі, аўтар навуковых прац па гісторыі кабалы. Піша на ідышы, рускай і англійскай мовах, таксама ведае шэраг іншых моў.
Біяграфія
Ёэль Мацвееў нарадзіўся ў 1976 годзе ў Ленінградзе. Пачаў пісаць вершы на ідышы падлеткам у пачатку 1990-х гадоў. У 2002—2016 гадах працаваў у рэдкалегіі нью-ёркскай газеты «Форвертс», якая выходзіла на ідышы (з 2019 года газета выходзіць толькі анлайн). Доўгі час жыў у хасідскіх раёнах Нью-Ёрка і прыгарадах, дзе жыхары гаворыць у побыце на ідышы.
У першай палове 2000-х гадоў яго вершы на ідышы пачалі публікаваць шэраг амерыканскіх выданняў. У 2004—2005 гадах Мацвееў дапамог заснаваць у Санкт-Пецярбургу часопіс «Дэр Найер Фрайнд» і быў яго сурэдактарам. Гэта быў адзіны літаратурны часопіс на ідышы, які існаваў тым часам у Расіі (адзіным расійскім перыядычным выданнем на гэтай мове была тады абласная штотыднёвая газета «»).
У 2017 годзе вярнуўся з Нью-Ёрка ў Санкт-Пецярбург. З 2019 года — карэспандэнт двухмоўнай расійскай газеты «Бірабіджанер штэрн», якая выходзіць на рускай і ідышы.
У 2026 годзе Ёэль Мацвееў адкрыў серыю магічных рукапісаў, дзе замовы напісаны яўрэйскімі літарамі на беларускай мове, уключаючы рукапіс, коратка апісаны Змітраком Бядулям, які з 1921 года лічыўся страчаным. Беларуская прэса адзначыла, што гэтае адкрыццё дазваляе лічыць яўрэйскі алфавіт чацвёртым, які выкарыстоўваецца для напісання тэкстаў па-беларуску.
Бібліяграфія
Step by Step, Contemporary Yiddish Poetry, 2009, edited by Elissa Bemporad & Margherita Pascucci, A Ring, Contemporary Yiddish Poetry, 2017, edited by Velvl Chernin & Michael Felzenbaum, Almanac Birobidzhan (v. 16, 2021), edited by Yelena Sarashevskaya,
Крыніцы
Катэгорыя:Ідышамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Ідышамоўныя паэты