Кааліцыя Расія–Сірыя–Іран–Ірак (кааліцыя РСІІ), таксама званая «4+1» (дзе «+1» азначае ліванскую «Хезбалу») — адзін з анты-ІДІЛаўскіх альянсаў, сфармаваны ў выніку пагаднення верасня 2015 года паміж Расіяй, Іранам, Іракам і Сірыяй аб «Дапамозе і супрацоўніцтве ў зборы інфармацыі аб тэрарыстычнай групоўцы ІДІЛ».
У Багдадзе быў створаны сумесны інфармацыйны цэнтр для каардынацыі аперацый супраць ІДІЛ. Паводле заявы міністра замежных спраў Расіі Сяргея Лаўрова, напярэдадні да кааліцыі запрашалі далучыцца ЗША, але Крэмль, са слоў дыпламата, атрымаў «неканструктыўны адказ». Амерыканскі бок шмат у чым адпужала наяўнасць у альянсе Ірана, з якім у Белага дома склаліся варожыя адносіны.
Практычным увасабленнем дагавора стала сумеснае ўзаемадзеянне іранскіх, пра-іранскіх і сірыйскіх узброеных фарміраванняў з расійскімі войскамі ў ходзе баявых дзеянняў у Сірыі.
Пасля падзення ўрада Башара Асада ў снежні 2024 года і вываду ірана-расійскіх войск з Сірыі кааліцыя фактычна перастала існаваць.
Гл. таксама Спіс узброеных груповак грамадзянскай вайны ў Іраку (2011—2017) Спіс узброеных груп-удзельнікаў грамадзянскай вайны ў Сірыі
Крыніцы
Катэгорыя:Вайна супраць тэрарызму Катэгорыя:Арганізацыі Грамадзянскай вайны ў Сірыі Катэгорыя:Грамадзянская вайна ў Іраку