Бутынь — вёска ў Адзінцоўскай гарадской акрузе Маскоўскай вобласці Расіі. Размешчана на левым беразе ракі Бутынькі (левага прытоку ракі Дзясны), на 49-м кіламетры Мінскай шашы.

Гісторыя Па даных 1851 г. вёска Бутыня належала князю Барысу Дзмітрыевічу Галіцыну і ў яе чатырох дварах пражывала 19 мужчын і 20 жанчын. На 1890 тут зафіксавана 49 жыхароў. Перапіс 1926 года адзначыў у вёсцы 20 гаспадарак і 121 жыхара. Мелася пачатковая школа. Па дадзеных 1989 года ў Бутыні налічвалася 25 гаспадарак і 38 пастаянных жыхароў.

З 2006 па 2019 год вёска ўваходзіла ў склад гарадскога паселішча Галіцына Адзінцоўскага раёна.

Насельніцтва 1852189019261989200639491213811

Вядомыя асобы

Аляксей Анатольевіч Навальны — расійскі палітык

Зноскі

Катэгорыя:Вікіпедыя:Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты Катэгорыя:Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікіданых Катэгорыя:Населеныя пункты Маскоўскай вобласці